Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У Беларусі сёлета прадугледжваецца прыватызаваць 400 аб'ектаў дзяржаўнай маёмасьці. У прыватнасьці, заплянавана рэфармаваць 100 аб'ектаў рэспубліканскай уласнасьці. Зь іх 50 прадпрыемстваў прапануецца ператварыць у адкрытыя акцыянэрныя таварыствы альбо перадаць на выкуп арэндным калектывам. Такім чынам, дзяржава хоча зноў ажывіць беларускую прыватызацыю, якая апошнім часам амаль спынілася. Дзяржплян па прыватызацыі павялічыўся, але падобна да таго, што пра яе рэальную эфэктыўнасьць чыноўнікі ня дбаюць.

На сёньняшні дзень у Беларусі, із зьвесткаў Міністэрства кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю, поўную ці частковую незалежнасьць атрымала чвэрць прадпрыемстваў, падлеглых прыватызацыі. Усяго такіх суб'ектаў гаспадараньня было 13 - 14 тысяч. Застаецца яшчэ каля 10-ці тысяч. Між тым, у мінулым годзе было рэфармавана ўсяго толькі 174 прадпрыемствы. Выходзіць: як не паскорыць тэмпаў рэфармаваньня, то працэс зацягнецца на доўгія-доўгія гады. Гэта дзяржаву не задавальняе, бо наша краіна, як вядома, усё ж арыентуецца на рынкавую эканоміку, і з прычыны таго мусіць штогод рапартаваць сусьветнай супольнасьці пра свае дасягненьні. Магчыма, таму чыноўнікі вырашылі павялічыць хуткасьць прыватызацыі ўдвая.

Аднак, акрамя зважаньня на тэмпы прыватызацыі, трэба памятаць яшчэ й пра яе эфэктыўнасьць. Першы намесьнік міністра па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю Аляксандар Блінкоўскі адзначае, што прыватызаваныя прадпрыемствы працуюць больш пасьпяхова, чым "несвободныя". Але ж разрыў невялікі. У студзені - верасьні 2000 году рэнтабэльнасьць акцыянэрных таварыстваў складала 13,3 адсоткі, дзяржаўных прадпрыемстваў - 12,8 адсоткаў.

Звычайна дзяржаўныя чыноўнікі выкарыстоўваюць такую інфармацыю ў якасьці аргумэнту супраць прыватызацыі. Асабліва ж, калі гаворка ідзе аб магчымасьці продажу буйных заводаў. Маўляў, мы, канечне ж, ня супраць адпусьціць вас на свабоду, але ці будзе ў гэтым нейкі сэнс. Аднак самі кіраўнікі прыватызаваных прадпрыемстваў мяркуюць: праблема тут ня ў іхнай эканамічнай бяздарнасьці. Дзяржава спускае ім пляны ды рэгулюе кошты, а рэальнай магчымасьці свабодна працаваць на рынку няма.

Дзяржава ж, наадварот, гэтак ня лічыць. На думку першага намесьніка міністра кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю Аляксандра Блінкоўскага, такая практыка ёсьць абсалютна нармальнаю.

А.Б.: - Наша задача ў тым, каб забясьпечыць роўныя правы й роўныя ўмовы суб'ектам гаспадараньня ўсіх формаў уласнасьці. Законы й правілы, якімі кіруюцца дзяржаўныя прадпрыемствы й прыватныя, павінны быць адзінымі. Кожны кіраўнік прыватнага прадпрыемства павінен ведаць свае правілы гульні, і навязаць яму іншыя правілы можна толькі шляхам зьмяненьня закону. Правілы гульні для дзяржаўнага сэктара й прыватнага павінны быць аднолькавымі.

Эканамічны экспэрт Міжнароднай фінансавай карпарацыі Леанід Злотнікаў іначай камэнтуе дасягненьні Беларусі ў сфэры прыватызацыі. Ён мяркуе, што колькасныя паказьнікі рэфармаваных прадпрыемстваў завышаныя. У нас шмат прыватызаваных прадпрыемстваў, кантрольны пакет акцыяў якіх застаецца ў дзяржавы, але статыстыка заносіць іх у катэгорыю разьдзяржаўленых.

Л.З.: - Прыватызацыя наша носіць фармальна-бюракратычны характар. Некалі Ленін казаў, што каапэрацыя пры сацыялізьме - гэта прадпрыемства сацыялістычнае, а пры капіталізьме - прадпрыемства капіталістычнае. Гэта значыць, што ў нас прыватнае прадпрыемства застаецца прыватным толькі фармальна, па назве. Па сутнасьці, - гэта дзяржаўнае прадпрыемства, бо дзяржава яму дыктуе кошты, дзяржава яму дыктуе ліміты, квоты на зьнешні гандаль ці нейкія пастаўкі ў дзяржаўныя фонды, альбо дыктуе яму павелічэньне аб'ёмаў вытворчасьці й гэтак далей. Дзяржава паводзіць сябе з прыватнымі прадпрыемствамі, як са сваімі, дзяржаўнымі.

Такім чынам, прыватызацыя ў нашай краіне - зьява надзвычай умоўная. А колькі яшчэ часу беларускія ўлады будуць вызнаваць ленінскія падыходы да ўласнасьці ды эканомікі, - ніхто ня ведае.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя