Сяргей Гудзілін,

У 30-градусную спёку яны ідуць цэлы дзень з малітвамі да Бога па беларускіх шляхах.

Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна з часовага лагеру каталіцкіх пілігрымаў у Росіцу на руінах касцёла XIX ст. у мястэчку Зембін (Барысаўскі раён).

Ад велічнага касцёла ў Зембіне засталіся толькі руіны, але і яны ахоўваюцца дзяржавай як архітэктурны помнік.


Скульптура Маці Божай захавалася некранутай.


Пакуль рушыць пілігрымка, на вызначаным месцы ладзіцца намётавае мястэчка.


Каля касцёлу закінутыя каталіцкія могілкі.


Разгрузка рыштунка.


Начуюць пілігрымы ў намётах.


Прайсці пешшу некалькі дзясяткаў кіламетраў ў такую спёку - сапраўднае выпрабаванне.


Вячэра пілігрымаў ля падмурку былога касцёла.


Не адзін вывадак буслоў нарадзіўся ў гэтай буслянцы.


  

Пілігрымы пачалі свой шлях з Барысава і за 7 дзён яны пераадолеюць больш за 300 кіламетраў. За гэты час да іх далучацца каталіцкія вернікі з Друі, Глыбокага, Верхнядзвінска і іншых парафій.
 
Нягледзячы на аддаленасць ад буйных гарадоў, у росіцкую святыню (Верхнядзвінскі раён) кожны год прыходзяць і прыязджаюць усё больш і больш пілігрымаў.  Айцы марыяне, якія апякуюцца гэтым месцам, і сёлета запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцу, якія адбудуцца 3 і 4 жніўня.
 
У 1943 годзе ў мястэчку Росіца бласлаўлёныя мучанікі Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра разам з вернікамі прынялі мучаніцкую смерць падчас карнай акцыі гітлераўцаў.
-25%
-20%
-10%
-15%
-21%
-10%
-20%
-26%
-25%
-20%
-20%