Алег Грузьдзіловіч,

Натальля Пінчук, жонка кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага, паведаміла "Свабодзе":



"На гэтым тыдні Партызанскі суд Менску вырашыў канфіскаваць кватэру, дзе працавала „Вясна“, а таксама частку прыватнай маёмасьці. Гэтае рашэньне будзе абскарджвацца".

У Партызанскім судзе Менску паведамілі, што рашэньне суд прыняў 4 ліпеня і яно высланае Алесю Бяляцкаму ў калёнію.

Праваабаронца зь "Вясны" Валянцін Стэфановіч паведаміў карэспандэнту "Свабоды", што пра рашэньне суду там нічога ня ведаюць: "Офіс працягвае працаваць".

Кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці за ўтойваньне прыбыткаў і адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў у судзе, што атрыманыя ім з-за мяжы грошы ішлі на дапамогу рэпрэсаваным. Праваабаронцы прызналі Алеся Бяляцкага палітвязьнем.
-10%
-10%
-58%
-20%
-30%
-15%
-10%
-20%
0068422