Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня й прадпрымальнік Уладзімер Кудзінаў, што ў панядзелак выйшаў на свабоду з калёніі ўзмоцненага рэжыму, у чацьвер даў прэс-канфэрэнцыю. Ён распавёў пра тое, у якіх умовах яго ўтрымоўвалі ў турме, паразважаў аб палітычнай сытуацыі ў краіне й заявіў, што гатовы падтрымаць любую дэмакратычную ініцыятыву ў Беларусі. Расказвае наш карэспандэнт Юлія Шарова.

Уладзімер Кудзінаў вядомы перш за ўсё як адзін з ініцыятараў імпічмэнту А.Лукашэнкі ў 1996 г. Тое, што яго абвінавацілі ў хабарніцтве й асудзілі на 7 гадоў, спадар Кудзінаў зьвязвае менавіта з тым, што ён выступіў супраць прэзыдэнта. Ён заяўляе, што папросту трапіў у пастку, якую яму расставілі праваахоўныя органы, а насамрэч ніякага хабару ён не даваў.

За час свайго 4-гадовага зьняволеньня Ўладзімер Кудзінаў сапраўды зьведаў шмат пакутаў. У 1998 г. спрабаваў зьвярнуцца па падтрымку ў Камітэт правоў чалавека пры ААН. Аднак ліст з заявай не выпускалі з калёніі.

Інфармацыя пра гэта трапіла ў СМІ, і турэмнае начальства пачало ставіцца да Кудзінава яшчэ горш, прыдумляючы ўсё новыя й новыя спагнаньні. Пасьля таго, як ён спрабаваў перадаць празь сваіх дзяцей зварот да беларускай моладзі, перасьлед аднавіўся. Адно са спагнаньняў - прымус месьці пляц на вачах у іншых асуджаных. Кудзінаў палічыў, што такое пакараньне прынізіць ягоную чалавечую годнасьць, таму адмовіўся выконваць загад. За гэта яго зьмясьцілі ў карцар на 10 сутак.

У.К.: - Камэры карцара 2-8, 2-9 пабудаваныя для катаваньняў. У гэтых камэрах тэмпэратура ў зімовы пэрыяд не павышаецца болей за 5-7 градусаў. Калі ўзводзілі непасрэдна гэты будынак, было дадана вельмі шмат солі, каб у камэрах заўсёды была вільгаць. Знаходзіўся я ў камэры 2-9. На шостыя суткі намесьнік начальніка ўстановы Лось Яўген Адольфавіч даў указаньне, каб я зьняў споднюю форму. З вопраткі на мне заставаліся толькі штаны ды кліфт, то бок пінжак на голае цела. Іншых прадметаў нацельнай бялізны я ня меў. На працягу сутак даводзілася спаць ня больш за гадзіну-дзьве. Калі кладзесься спаць у начны час з 22.00 да 6.00 спаць на адшпіленых ад сьценкі драўляных нарах, то цела пачынае пакрывацца гусінай скурай. І чалавек вымушаны ўздымацца. Дваццаць хвілінаў адпачывае, 30-40 займаецца спортам.

Але жахі калёніі ўзмоцненага рэжыму засталіся ў мінулым. У.Кудзінаў цяпер выказвае жаданьне зайняцца палітыкай. Ён лічыць, што для перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах усім апазыцыйным палітыкам трэба адмовіцца ад пустых амбіцыяў і працаваць для агульнай справы.

У.К.: - Моц любога грамадзтва ў адзінстве. Я атрымаю больш задавальненьня, не калі я нечага дасягну, а калі мы ўсе разам нечага канкрэтнага дасягнем. Гэта будзе наша перамога, перамога нашага грамадзтва. Калі мы будзем ісьці на выбары рознымі камандамі, мы не атрымаем выніку. Мы зноў прайграем. І тады будуць наступствы, якія й надалей будуць прыносіць беды й пакуты.

У.Кудзінаў ня кажа, якога кандыдата ён будзе падтрымліваць. Але ён вітае ўсе дэмакратычныя ініцыятывы й згодны ў іх удзельнічаць. Што да ўласнага бізнэсу, то з гэтым сп. Кудзінаў вырашыў пачакаць. Адкрыць сваю фірму й плаціць падаткі - гэта значыць, на думку былога прадпрымальніка, падтрымліваць уладу Лукашэнкі. Таму пакуль У.Кудзінаў будзе змагацца за дэмакратыю.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя

Комментарии с форума