Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Новый год десятки минчан закончили встречать в больницах. Медики и милиционеры ожидают еще более грустных последствий по причине продолжительных выходных. Пожарные в новогоднюю ночь зафиксировали самое высокое количество пожаров, сообщает Радыё Свабода.

Навагоднюю ноч і першыя два дні новага году мэдыкі, міліцыянты і пажарныя працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. Сёлета ў шпіталі трапіла значна больш пацярпелых у параўнаньні зь мінулымі гадамі. Толькі ў 9-м клінічным шпіталі за сем гадзінаў мэдыкі прынялі больш за 60 чалавек. Яны адзначаюць, што большасьць пацыентаў былі нецьвярозыя. Машыны хуткай дапамогі прывозілі людзей з колата-рэзанымі ранамі, пераломамі, траўмамі чэрапу і твару з вуліцаў і з кватэраў.

Спраўдзіліся самыя сумныя прагнозы лекараў — за навагоднюю ноч ад пэтардаў пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек. У апёкавым цэнтры шмат маленькіх дзяцей. Некалькі маладых хлапцоў сталі калекамі. Ім выбухамі пэтардаў адарвала кісьці рук. На Кастрычніцкай плошчы, куды ўлады запрашалі менчукоў на сьвяточную праграму, п’яныя хуліганы кідалі ў натоўп пэтарды і бутэлькі з-пад шампанскага. Адной жанчыне, якая прывяла маленькага сына на ёлку, кінулі пэтарду за каўнер футра. Жанчына атрымала вялікі апёк і траўму хрыбта. Многія відавочцы кажуць, што ім было непрыемна знаходзіцца на плошчы.

Спадарыня:

-- Я пайшла на Кастрычніцкую плошчу, бо нам абяцалі вельмі цікавую праграму. Калі я туды прыйшла, мяне вельмі ўразіла, што там было шмат хуліганаў. Яны кідалі пад ногі пэтарды, бутэлькі з-пад шампанскага. Міліцыянты хапалі толькі тых, хто быў ужо асабліва п’яны. Мне стала страшна за дзяцей. Мамы імкнуліся іх хутчэй забраць адтуль дамоў. Відаць, наша грамадзтва яшчэ не дарасло да таго, каб праводзіць сьвяты як у іншых краінах, як у Францыі ці Англіі.

Супрацоўнікі міліцыі мелі загад забіраць у пастарункі толькі тых п’яных, якія паводзілі сябе вельмі агрэсіўна. У аддзелах міліцыі трымалі хуліганаў некалькі гадзінаў, пакуль тыя не прыходзілі ў больш-менш прымальны стан, а потым адпускалі без складаньня пратаколаў. Толькі тых, на каго пацярпелыя напісалі заявы аб зьбіцьці, адвезьлі да суду ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік.

Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што крымінальная сытуацыя ў сталіцы была ў межах звычайнага, але ў рэгіёнах, дзе значна меншыя заробкі, абрабавалі некалькі харчовых крамаў.

Чатыры чалавекі знаходзяцца ў афтальмалягічным аддзяленьні 10-га клінічнага шпіталю з прычыны таго, што ім у вока трапіў корак ад шампанскага. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі траўмы вачэй падчас гульні ў сьнежкі.

Псыхолягі адзначаюць, што менавіта ў сьвяточныя дні самотныя людзі больш схільныя да самагубства. Уначы некалькі чалавек зрабілі сабе сьмерць. Адна пяцідзесяцігадовая жанчына кінулася з мостуаў сьляпянскі канал на вачах мінакоў. Яны выклікалі супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, але тыя з дна каналу паднялі ўжо мёртвае цела.

Пажарным у параўнаньні зь мінулым годам давялося ў шэсьць разоў часьцей выяжджаць на выклікі. У самы пік сьвяткаваньня а палове на першую начы з прычыны пажару ў інтэрнаце лінгвістычнага ўнівэрсытэту давялося эвакуяваць 37 студэнтаў. Мэдыкі і міліцыянты лічаць, што цягам усяго тыдня, які сёлета абвешчаны сьвяточным, ім давядзецца працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.