1. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  2. Что сулит Беларуси арест украинской «трубы», которую в 2019 году купил Воробей?
  3. «Хватали всех подряд». Появилось полное видео действий силовиков 11 августа в магазине на Притыцкого
  4. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  5. Журналистика не преступление. Как Катерина Борисевич готовила статью о «ноль промилле», за которую ее судят
  6. «Самая большая покупка — 120 рублей». История Маргариты, которая работает продавцом в деревне
  7. Глава бюро ВОЗ в Беларуси: «Возможно, в 2022 году мы сможем сказать, что с пандемией покончено»
  8. Голосование на сайте ВНС и обвинительный приговор Шутову. Что происходит в стране 25 февраля
  9. Поставщики сообщили о сложностях у еще одной торговой сети
  10. Гинеколог и уролог называют типичные ошибки пациентов на приеме. Проверьте, не совершаете ли вы их
  11. «Дешевле, чем в секонде». В модном месте Минска переоткрылся благотворительный магазин KaliLaska
  12. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  13. Нацбанк ввел изменения для желающих открыть счета за границей, купить недвижимость или ценные бумаги
  14. Погибшего Шутова признали виновным, Кордюкову дали 10 лет. По делу о выстреле в Бресте огласили приговор
  15. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  16. Беларусь оказалась между Тунисом и Кувейтом по готовности к развитию передовых технологий
  17. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  18. «Люди с дубинками начали бить машину, они были везде». Судят водителя, который уезжал от силовиков и сбил гаишника
  19. У кого на стопе появляется «шишка»? Врач — о вальгусной деформации первого пальца
  20. «Они только успели поставить машину на платформу». Минчанин отказался платить за эвакуацию, и вот чем это закончилось
  21. Адвокат Статкевича отказался дать подписку о неразглашении, теперь его могут лишить лицензии
  22. Как сложилась судьба участников групп, известных в 1990-е и 2000-е? Оказалось, очень по-разному
  23. Лукашенко поручил госсекретарю Совбеза разработать план противостояния «змагарам и беглым»
  24. В Беларуси начинают делать особые тесты, чтобы проверить иммунитет после вакцины от COVID-19
  25. «Политических на зоне уважают». Поговорили с освободившимся после 6,5-летнего срока политзаключенным
  26. Проверка слуха: Виктора Бабарико отпустили под домашний арест? Адвокат не подтверждает
  27. Экономист: Есть ощущение, что сменись Лукашенко даже на силовика, часть людей вернется в Беларусь
  28. «Стояла такая тишина, что можно было услышать жужжанье мухи». Как Хрущев развенчал культ Сталина
  29. Помните дом на Хоружей, где был магазин «Звездочка»? Там капремонт, вот как теперь выглядит фасад
  30. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле


Вікторыя ПРАКАПОВІЧ,

"Тут і цяпер" пацікавілася, ці супадаюць чаканні маладых людзей падзарабіць ў вакацыі з беларускімі рэаліямі, і ці намнога зможа "падняцца" за лета руплівы шкаляр.

Рабі – не хачу


Летнія канікулы ў сучасных школьнікаў і студэнтаў праходзяць па-рознаму. Адны ўдарна "адпачываюць ад вучобы" – за камп'ютарам ці на вуліцы, у летніках ці ў бабулі на вёсцы. Другія ж не менш ударна рэалізуюць прымаўку "time is money" і зарабляюць гэтыя самыя мані, дзе толькі атрымліваецца.

Паводле заканадаўства, падчас канікул працоўны дзень 14-16-гадовых не можа перавышаць 4,5 гадзіны ў дзень, для 16-18-гадовых – не больш як 7 гадзін штодня, а плаціць ім працадаўца абавязаны па поўнай праграме, як за 8-гадзінны працоўны дзень. Зразумела, што браць нават на самыя "заляжалыя" вакансіі школьнікаў і студэнтаў жадаюць далёка не ўсе.

З іншага боку, і цяперашнія старшакласнікі зусім інакш ставяцца да працы, чым калісьці іхнія бацькі і тым больш бабулі з дзядулямі. "Некаторыя падлеткі прамым тэкстам кажуць: "Мне б такую працу, каб паболей плацілі", – ананімна падзялілася з намі супрацоўніца аднаго са сталічных тэрытарыяльных цэнтраў занятасці насельніцтва. – А што мы можам дзецям прапанаваць – клумбы палоць, газеты разносіць...".

Сапраўды, у базе вакансій Мінгарвыканкама нам не ўдалося знайсці ні сезоннай, ні часовай працы для моладзі з базавай ці частковай адукацыяй, а ўладальнікі атэстату аб сярэдняй адукацыі могуць выбіраць хіба паміж памочнікам выхавацеля, працаўніком "Зелянбуда" ды мыйшчыкам колбаў у НДІ – дый тое на апошнюю вакансію школьніка наўрад ці возьмуць – умовы працы шкодныя.

Адшукаць 10-11-класнікаў, згодных заняць гэтыя працоўныя месцы і атрымліваць да 1,4 млн у месяц, нам не ўдалося. Самы непераборлівы з апытаных "Тут і цяпер", 16-гадовы мінчук Валера, прызнаўся, што з ліпеня ўладкоўваецца ў брыгаду раённага "Зелянбуда": "Я са шматдзетнай сям'і, таму грошы якія б ні былі, лішнімі не будуць. І рукі ў мяне з патрэбнага месца растуць – касіць траву, палоць кветкі, абразаць кустоўе – нічога складанага, затое паўдня папрацаваў і вольны. А тыя знаёмыя, хто кажа, што гэта непрэстыжна – ну, няхай сабе далей на лавачцы піва п'юць".

"А для маёй дачкі галоўнае ў летняй падпрацоўцы – не заробак, а адчуванне самастойнасці, – адзначыла мама 15-гадовай Алены. – Яна ў мяне была такая спакойная, хатняя, і пры тым яшчэ хваравітая дзяўчынка. А летась абсалютна самастойна, без майго ведама, пайшла за кампанію з сяброўкай працаваць прамоўтарам сотавага аператара. У прынцыпе, што там – раздаваць рэкламныя паперкі ў буйных крамах, але яны былі на іншым канцы горада! Я запанікавала, а Ленка нічога, праклала па камп'ютары маршруты, сумку на плячо – і наперад. Праз месяц маё дзіця было не пазнаць: больш упэўненая ў сабе, усмешлівая, актыўная. Сёлета збіраецца зноў штосьці падобнае шукаць. Дык я толькі "за".

Сёлета ў сталіцы плануецца працаўладкаваць на лета 3170 школьнікаў – такую лічбу агучыла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч на аператыўнай нарадзе ў сталічнай мэрыі. Акрамя ўласна школ і цэнтраў пазашкольнай работы, мінскія старшакласнікі змогуць праявіць сябе, напрыклад, у заапарку.

"Хто не працуе, той есць – вучыся, студэнт!"

Студэнтам крыху лягчэй – у іх большы як выбар заняткаў у "трэцім працоўным семестры", так і памер патэнцыйнага заробку. Дый памагатых у пошуку аплатнага месца пад сонцам – не толькі бацькоўскія ды сяброўскія сувязі і ўласныя сілы, а цэлы шэраг арганізацый, ад БРСМ да Моладзевай сацыяльнай службы і Лігі добраахвотнай працы моладзі. Прыкладам, як адзначылі ў Штабе працоўных спраў ГА БРСМ Белдзяржуніверсітэта, толькі ў гэтай ВНУ з дапамогай БРСМ "штогод працаўладкоўваюцца падчас летніх вакацый каля 1 тысячы студэнтаў". "Гэтым летам у Мінскай вобласці будуць працаваць больш як 100 студэнцкіх атрадаў", – рапартуе афіцыйны сайт арганізацыі.

"А што, – пагаджаецца віцяблянка Паліна, – трэба ж хоць некалі займець бонусы ад таго, што я "добраахвотна" знаходжуся ў БРСМ яшчэ са школы. Я дзякуючы будатраду летась хоць на халяву за межамі Сінявокай пабывала. Няхай сабе і толькі ў Расіі, але нават туды выехаць на экскурсію проста са стыпендыі – дорага. Так што сёлета я зноў запісалася ў атрад. Праўда, грошай, калі шчыра, асабліва вялікіх там не заробіш".

БРСМ і фанфары

Між тым перад пачаткам сезону першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Юрый Чачукевіч сцвярджаў, што сёлета ў будатрадах можна будзе атрымаць да 5 мільёнаў рублёў – больш, чым сярэдні заробак па краіне! Але ўчытваемся ўважліва і робім папраўку на вецер: гаворка толькі пра студэнтаў сталічных ВНУ, толькі будаўнічы профіль студэнцкіх атрадаў і толькі лічаныя аб'екты, кшталту новага будынка Музея Вялікай Айчыннай вайны. Студатрадаўцам з іншых рэгіёнаў і іншых спецыяльнасцяў разлічваць варта на куды больш сціплыя сумы.

Спіс вакансій, прапанаваных БРСМаўцам у кожнай вобласці, засмучае яшчэ больш: у Мінску патрабуюцца медрэгістратары, прыбіральшчыкі, паштальёны, грузчыкі, кандуктары – на зарплату ад 1 да 2,5 мільёна рублёў, у Гомелі – будаўнікі, прадаўцы, тэхперсанал на ЦТ, сельскагаспадарчыя і падсобныя рабочыя, якім абяцана ад 350 тысяч да 1 мільёна рублёў, у Гродне – перапрацоўшчыкі сельскагаспадарчай сыравіны, будаўнікі, прадаўцы, супрацоўнікі аб'ектаў агратурызму на заробак ад 1 да 2,5 мільёна рублёў.

Зразумела, што браць нават на самыя "заляжалыя" вакансіі школьнікаў і студэнтаў жадаюць далёка не ўсе.

Самастойны пошук працы праз газеты аб'яў ці адпаведныя інтэрнэт-рэсурсы прыносіць аналагічныя вынікі: студэнтаў працадаўцы бачаць у якасці рознарабочых, кур'ераў, менеджараў-кансультантаў, прадаўцоў, прамоўтараў і іншых "падхватчыкаў" з заробкам ад 450 тысяч да 2—2,5 мільёна (выключэнне – хіба што таленавітыя праграмісты, якіх ужо з 2—3 курса расцягваюць на часткі прывабнымі прапановамі). І ўсё ж нават 2 мільёны за месяц + новы працоўны вопыт – больш, чым сярэдняя стыпендыя, і лепш, чым пасіўная вера ў светлае заўтра, сцвярджаюць бывалыя студатрадаўцы. "Калі пачаць клапаціцца пра лета яшчэ ў лютым-красавіку, то можаш выбіраць са "смачных" прапаноў, а калі ў маі – толькі з тых, што застануцца неразабранымі", – дзеліцца вопытам 4-курснік БДЭУ Ігар.

"А як вы падпрацоўвалі ў школьныя/студэнцкія гады?" – спытала "Тут і цяпер" у...

...экс-прарэктара БДУ Анатоля Паўлава
"Не, я ўвогуле гэтага не рабіў, бо жыў дома. Да таго ж займаўся спортам, і ў мяне аб'ектыўна не было ў падпрацоўках ні патрэбы, ні часу. Але пазней, як усе, ездзіў у студатрад. Успаміны засталіся вельмі добрыя, бо гэта была, па-першае, істотная матэрыяльная падтрымка, а па-другое, праверка, хто чаго варты і з кім, як бы гэта банальна ні гучала, можна пайсці ў разведку".

Да летняй падпрацоўкі былы прарэктар вядучай беларускай ВНУ ставіцца ў цэлым прыязна, а вось да пастаяннага сумяшчальніцтва вучобы і працы – адмоўна: "На мой погляд, вучоба – гэта асноўная праца студэнта, і трэба займацца выключна ёй. Хто б і што ні казаў, але студэнцтва – гэта будучая эліта краіны, яе кіраўнікі, навукоўцы, урачы, журналісты. І дзяржава, якая клапоціцца пра сваю будучыню, мусіць клапаціцца і пра студэнцтва, ствараць яму адпаведныя ўмовы. У адной брашуры нядаўна чытаў, што Польшча неўзабаве абгоніць Германію па ўзроўні эканамічнага развіцця – проста таму, што палякі цяпер вельмі актыўна інвестуюць у вышэйшую адукацыю. Думаю, будзе яна рэабілітаваная і ў нас. Міне пара АМАПаўцаў, не можа ж яна доўжыцца вечна".

...спевака Аляксандра Саладухі
"Яшчэ ў школе ў нас былі так званыя працадні, мы саджалі дрэвы, штосьці яшчэ рабілі. А ў свае студэнцкія гады – з 1976 па 1982, 3 курсы медуніверсітэта я скончыў у Карагандзе, а яшчэ 3 – у Мінску – пабываў у будатрадах і там, і тут. Выразна памятаю 1980 год, будатрад "Рапсодыя" Беларускай кансерваторыі, дзе я быў урачом – і нашу паездку ў Малдавію на збор садавіны ды гародніны. Памідоры, гуркі, віно, і мне ўсяго 21 год, – летуценна ўзгадвае артыст. А ў 1982-м, адразу пасля заканчэння ўніверсітэта, мы ездзілі ва Узбекістан будаваць жыллё атрадам "Шукальнік", камандзірам якога быў, між іншым, Аляксандр Шакуцін – цяпер кіраўнік "Амкадору". Укалвалі мы, безумоўна, як коні – з будаўнічымі насілкамі літаральна бегалі, пехатой не хадзілі. Затое і ўспаміны засталіся цудоўныя. Да таго ж я прывёз адтуль за 2 месяцы 1800 рублёў – гэта былі вельмі вялікія грошы. Параўнайце: мой бацька зарабляў 350 рублёў, па тым часе высокі заробак".

Афіцыйна

Паводле арт. 272 Працоўнага кодэкса РБ, заключыць працоўную дамову (чытай – працаўладкавацца) у нашай краіне мае права чалавек, не маладзейшы за 16 год. Зрэшты, з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў дамову можа заключыць і 14-гадовы падлетак, з агаворкай – "для выканання лёгкай працы, якая 1) не з'яўляецца шкоднай для яго здароўя і развіцця, 2) не наносіць шкоды наведванню агульнаадукацыйнай установы і ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі".

-50%
-20%
-15%
-50%
-31%
-55%
-40%
-20%
0072407