Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У мэтах правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння абароны Беларусі, развіцця абароннага сектара эканомікі і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва створаны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ 30 снежня падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідэра.

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт /Дзяржкамваенпрам/ ствараецца ў сістэме дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Ураду. Ён прызначаны ажыццяўляць каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання па пытаннях, якія знаходзяцца ў яго кампетэнцыі. Таксама ў веданні Камітэта будуць знаходзіцца арганізацыі абароннага сектара эканомікі рэспублікі.

У паўнамоцтвы Дзяржкамваенпрама ўваходзяць выпрацоўка і рэалізацыя мер па захаванню і развіццю абароннага навукова-тэхнічнага і вытворчага патэнцыялу рэспублікі, адаптацыі яго да ўмоў рыначнай эканомікі. Акрамя таго, Камітэту перадаюцца некаторыя функцыі ў сістэме экспартнага кантролю.

Утварэнне Дзяржкамваенпрама дасць магчымасць аптымізаваць механізм дзяржаўнага кіравання ў сферы забеспячэння абароны, павысіць эфектыўнасць праводзімай ваенна-тэхнічнай палітыкі. Комплекснае вырашэнне Камітэтам ускладзеных на яго задач выключыць дубліраванне названых функцый іншымі рэспубліканскімі дзяржорганамі.

Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта назначаны Мікалай Азаматаў, які раней працаваў генеральным канструктарам па аўтаматызаваных сістэмах кіравання і інфармацыйных тэхналогіях Міністэрства прамысловасці -- генеральным дырэктарам Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Агат".

Мікалай Азаматаў 41 год прапрацаваў у ДНВА "Агат", прайшоўшы шлях ад рэгуліроўшчыка апаратуры да генеральнага дырэктара аб'яднання. Аўтар 69 навуковых прац, у тым ліку 12 вынаходстваў. Мае званні "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь", "Ганаровы радыст СССР". Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны".