Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Неабходна павялічыць пастаўкі айчыннага піва на экспарт, што дасць магчымасць прыцягнуць у краіну валюту. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 29 снежня адкрытае акцыянернае таварыства "Крыніца".

У мадэрнізацыю гэтага прадпрыемства ўкладзена 32,3 мільёна долараў ЗША. За паўгода "Крыніцу" ўдалося ператварыць у сучасную вытворчасць, якая зможа даваць канкурэнтаздольную прадукцыю, прычым недарагую. У будучым годзе тут плануецца выпусціь 12,5 мільёна дэкалітраў якаснага прадукту. У гэтым годзе ўзровень яго вытворчасці складзе 6,3 мільёна дэкалітраў.
0058648