опубликовано: 
обновлено: 

Былы палітвязень вяртаўся з жонкай з Друскінінкая, дзе праходзіў курс рэабілітацыі

Былы палітвязень вяртаўся з жонкай з Друскінінкая, дзе Зміцер праходзіў курс рэабілітацыі, Бандарэнкі ехалі вячэрнім цягніком Вільня -- Мінск.

Пры перасячэнні мяжы ў Гудагаі Бандарэнку загадалі выйсці для вобшуку і праверкі дакументаў. Цягнік у гэты час з’ехаў.
Нагадаем, што каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" быў арыштаваны 19 снежня 2010 г., пасля Плошчы, і асуджаны на два гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту на вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Ён з’яўляўся даверанай асобай Андрэя Саннікава. 15 красавіка 2012 года яго выпусцілі на свабоду, прашэнне аб памілаванні напісаў 1 лютага. У турме ён перанёс аперацыю на хрыбетніку.

Як у нядзелю ўдакладніла Еўрарадыё, пасля асабістага дагляду палітыка адпусцілі.

-5%
-61%
-15%
-33%
-10%
-15%
-15%
-10%
-10%
0072330