Поддержать TUT.BY
59 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры


Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА,

Законапраект гэты летась быў вернуты дэпутатамі ва ўрад на дапрацоўку і цяпер паступіў у змененым выглядзе, што адлюстравалася нават у назве: упершыню ў закон быў уведзены тэрмін "аналаг".

— Асаблівай праблемай апошняга часу стала распаўсюджванне новых сінтэтычных псіхаактыўных рэчываў, якія рэкламаваліся як легальныя наркотыкі і свабодна рэалізоўваліся ў сетцы інтэрнэт, — прадставіў законапраект дэпутатам Палаты прадстаўнікоў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль ЖАРКО. — Для дзяржаўнага кантролю над такімі рэчывамі і быў уведзены тэрмін "аналаг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў".

Яшчэ адна прычына для прыняцця новага закона — неабходнасць уніфікацыі заканадаўства ў Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ў сферы абароту наркотыкаў. У праекце ўдакладнены парадак перавозкі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, парадак знішчэння інструментаў і абсталявання для іх вырабу, прапісаны ўмовы медыцынскага прымянення наркатычных сродкаў. Новай палітыкай закона стала прафілактыка нарказалежнасці.

— У дакуменце канкрэтна вызначаны суб'екты, якія гэтай прафілактычнай працай павінны займацца, а таксама парадак аказання медыцынскай дапамогі нарказалежным, іх рэабілітацыі, — пракаментаваў законапраект намеснік старшыні Пастаяннй камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Анатоль ВАНЬКОВІЧ. — Праект мае на ўвазе прыцягненне да рашэння гэтай праблемы не толькі МУС і Міністэрства аховы здароўя, але і грамадскіх арганізацый.

На пытанне дэпутатаў пра распаўсюджванне ў Беларусі насвая (від некурыльнага тытунёвага вырабу, які выклікае псіхалагічную залежнасць) намеснік начальніка ўпраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі МУС Васіль ЛОСІЧ заўважыў, што рэчыва не аднесена да ліку наркотыкаў або псіхатропаў, але гэта не значыць, што яго можна прадаваць і ўжываць. За абарот насвая прадугледжана адказнасць.

Усяго дэпутаты падчас чарговага пасяджэння дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў разгледзелі 10 законапраектаў.
-25%
-15%
-25%
-20%
-20%
-10%
-12%
-11%
-20%
-10%
-10%