У сувязі са святкаваннем Дня горада жыхароў просяць 25 мая з 9.00 да 18.00 не адчыняць вокны, форткі, балконныя дзверы і рамы. Просяць таксама не вывешваць бялізну для сушкі з 24 па 27 мая і не выпускаць сабак на вуліцу.
У святкаваннях у Полацку сёння прымае ўдзел Аляксандар Лукашэнка. Надзвычайныя меры перасцярогі — гэта ўжо звычайная рэч, звязаная з ягоным прыездам.


