Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Студэнты пятага курса эканамічнага факультэта Гродзенскага аграрнага універсітэта атрымалі размеркаванне. 70 з іх папоўняць эканамічныя службы сельгаспрадпрыемстваў рэспублікі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў рэктар універсітэта Вітольд Песціс.

Паводле яго слоў, "гэта трэці самы вялікі выпуск факультэта". Усяго дыпломы атрымаюць 128 чалавек. Пяць гадоў таму пры паступленні ў ВНУ яны вытрымалі конкурс - дзесяць абітурыентаў на адно месца. Большасць сённяшніх выпускнікоў эканамічнага факультэта вучыліся на "добра" і "выдатна", прайшлі добрую практыку, у тым ліку і за мяжой. У выніку кожны пяты выпускнік прэтэндуе на дыплом з адзнакай і на прадаўжэнне вучобы ў аспірантуры ВНУ.

Гродзенскі аграрны універсітэт - адзіная вышэйшая навучальная ўстанова краіны, якая рыхтуе галоўных спецыялістаў і кіруючыя кадры для вёскі. У прыватнасці, больш за 50 маладых эканамістаў сёлетняга выпуску будуць працаваць у Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Праз два-тры гады некаторыя з іх, хутчэй за ўсё, узначаляць гаспадаркі - такая практыка мае ўжо месца, адзначыў субяседнік агенцтва. Былі нават выпадкі, калі выпускнікі універсітэта, якія прайшлі сельскагаспадарчую практыку ў Англіі, Германіі або Польшчы, адразу станавіліся старшынямі калгасаў.