Калектыў Медыцынскага ўніверсітэта просіць перайменаваць будуемую станцыю метро "Пятроўшчына". У звароце, накіраваным у Мінгарвыканкам, прапануецца замяніць назву на "Медыцынскі ўніверсітэт", які знаходзіцца побач са станцыяй.
З аналагічнай просьбай студэнты-медыкі ў 2008 годзе звярталіся да Аляксандра Лукашэнкі. "Я падумаю, але не абяцаю", — сказаў ён тады.
У сваю чаргу, Мінгарвынкам кіруецца гістарычным прынцыпам — раней прыблізна на гэтым месцы знаходзілася вёска Пятроўшчына. Меркавалася, што яна, як і суседнія Грушаўка і Міхалова, і дадуць назвы станцыям метро, якія маюць адкрыцца ўвосень 2012 года.
А які варыянт — "Пятроўшчына" ці "Медуніверсітэт" — абралі б вы?
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY