Поддержать TUT.BY
66 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Ответила: «Да». Ролик, где минчанин делает предложение, набрал около семи миллионов просмотров
  2. «В весе 115 кг я перестала выходить из дома». История девушки, похудевшей на 55 килограммов
  3. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг
  4. В квартирах хотят запретить держать некоторых животных. В планах — и ограничения по контактным зоопаркам
  5. Студента БГУИР, которому суд дал 114 суток ареста за марши, отчислили из университета
  6. За восемь дней задержали более 500 человек: по БТ показали «социально-возрастной портрет» протестующих
  7. «Место делали для себя и для гостей». Рядом с метро «Площадь Победы» открылся небольшой рестобар
  8. Холдинги создали. На очереди — госкорпорации. В чем суть смены вывесок?
  9. Перед жительницей Петербурга, получившей удар в живот, извинились — и руководство полиции, и сам полицейский
  10. Чиновники придумали, как законодательно «закрепить статус» Всебелорусского народного собрания
  11. Что происходит в Беларуси 25 января
  12. Балаба: Минский ОМОН готов к возможным весенним акциям протеста
  13. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  14. За сутки умерли 10 пациентов с коронавирусом. Минздрав озвучил последние цифры о COVID-19
  15. Британские СМИ о подробностях крупной аферы: подозреваемый бежал через Минск, за бизнес-джет платил налом
  16. «Куды ідзеш, Беларусь?» Тадеуш Кондрусевич провел «прощальную службу» в Минске. Как это было
  17. Умер Ларри Кинг
  18. В Беларуси готовятся нанести удар по коррупции. Что хотят изменить
  19. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  20. Погода на неделю: циклон «Ларс» принесет в Беларусь снег, мокрый снег и дождь
  21. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  22. Порье нокаутировал Конора Макгрегора
  23. Помните, как ЦИК забросали жалобами на нерегистрацию Бабарико? Теперь хотят ввести изменения по обращениям
  24. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  25. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  26. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  27. Французские хирурги первыми в мире провели трансплантацию обеих рук и плеч
  28. История о том, как простой парень спас семью из пожара, получил медаль «За отвагу» — и как сложились их судьбы
  29. В 2020-м году — семилетний антирекорд по покупке квартир. Эксперты рассказали, что происходит
  30. В Москве на массовой акции пострадали более 40 человек. Полиция по каждому случаю проводит проверку


Святлана БУСЬКО,

Смеццеправоды ў апошні час выклікаюць шмат спрэчак, у прыватнасці, у Мінску. Сталічныя ўлады нядаўна выступілі з ідэяй адмовіцца ад іх. У Міністэрстве ЖКГ таксама падтрымліваюць ідэю закрыцця смеццеправодаў. Чаго ў ёй больш: плюсаў ці мінусаў? Давайце разбярэмся.

"Не збіраюся цягацца з пакетамі на сметнік"


Недахопы смеццеправода ляжаць на паверхні: яго наяўнасць выклікае непрыемны пах у пад'ездзе і прыводзіць да антысанітарыі. Біялагічныя рэшткі, якія гадамі адкладаюцца на сценках смеццеправода, спрыяюць з'яўленню пацукоў, прусакоў, бытавых мурашак. Бывае, хтосьці з жыхароў выкідвае ў яго непатушаную цыгарэту — тады быць пажару. Акрамя таго, смеццеправод — вораг паасобнага збору смецця.

Але ёсць у яго і плюсы. Так, яго наяўнасць вельмі зручная для пажылых і хворых людзей і людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Пакуль у нашай краіне дамамі без смеццеправодаў можа пахваліцца Гомель, дзе эксперымент пад назвай "Жыццё без смеццеправодаў" пачалі праводзіць яшчэ ў 1995 годзе. Мінчане пакуль што не спяшаюцца падхопліваць гэта пачынанне. У сталічных дамах сёння заварваюць смеццеправод толькі пры жаданні саміх жыхароў. І сітуацыя такая, што з 10 тысяч шматкватэрных дамоў, абсталяваных смеццеправодамі, ад іх выкарыстання адмовіліся толькі ў 95 пад'ездах. Хоць аргументацыя "супраць" у многіх жыхароў зводзіцца, па сутнасці, да адной фразы: "Не збіраюся цягацца з пакетамі на сметнік".

І ўсё ж перспектыва — за закрыццём смеццеправодаў

Улады і прадстаўнікі Мінжылкамгаса маюць на гэты конт сваё меркаванне. "Утрыманне смеццеправодаў патрабуе досыць частай прачысткі, дэзінфекцыі, выканання герметычнасці. У жыллі, якое эксплуатуецца, і тым больш пабудавана 30 ці 40 гадоў таму, ёсць з гэтым праблемы, — заявіў у час onlіne-канферэнцыі "ЖКГ: паслугі, тарыфы, якасць" на сайце БЕЛТА намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун. — Акрамя таго, у краіне ставіцца задача значна павялічыць колькасць другасных матэрыяльных рэсурсаў, якія збіраюцца з адходаў. Адходы тары, упакоўкі растуць з кожным днём, а гэта каштоўны рэсурс для дзяржавы. Таварнасць прадукцыі, якая прайшла праз смецце-правод, нашмат ніжэй. З гэтага пункту гледжання, ліквідацыя смеццеправодаў таксама мае свае плюсы".

Разам з тым, адмова ад смеццеправода прадугледжвае стварэнне ў двары кантэйнернай пляцоўкі, якую далёка не ўсюды можна размясціць з захаваннем санітарных нормаў. (Па санітарных нормах, пляцоўка павінна размяшчацца не бліжэй чым 20 метраў ад вокнаў дома. Пад'язныя шляхі да яе павінны быць свабоднымі. — заўв. рэд.)

Усё гэта патрабуе грошай, таму за адзін раз вырашыць гэтае пытанне досыць складана. "Хоць перспектыва, напэўна, усё-такі за закрыццём смеццеправодаў, — заяўляе Анатоль Шагун. — Па крайняй меры, мы падтрымліваем закрыццё смеццеправодаў. Пакуль не прапануем выключыць іх з праектных рашэнняў, людзі выказваюцца самі па гэтым пытанні".

Вытворца будзе абавязаны ўдзельнічаць ва ўтылізацыі свайго тавару

Адказваючы на пытанне "Ці прадугледжваюць арганізацыі ЖКГ у сувязі з гэтым увядзенне новай паслугі па вынасе смецця?", намеснік міністра ЖКГ заўважыў: "Да адзінокіх людзей, а таксама да тых, у каго абмежаваныя магчымасці, прыходзяць сацыяльныя работнікі і дапамагаюць у надзённых хатніх клопатах, з набыццём прадуктаў, лекаў, а таксама вынасам смецця. Асобна паслуга па вынасе смецця, думаю, пакуль не будзе запатрабаваная".

Пры адказе на пытанне "Якія меры плануецца прыняць для папулярызацыі раздзельнага збору камунальных адходаў у Беларусі? Можа быць, будуць укараняцца нейкія меры пакарання?", Анатоль Шагун адзначыў, што "пакуль з-за гістарычных асаблівасцяў людзі не збіраюць адходы паасобна, то на першым этапе мэтазгодна не караць, а заахвочваць і весці тлумачальную работу".

Дарэчы, Мінжылкамгасам падрыхтаваны праект Указа "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання", які будзе спрыяць развіццю сістэмы раздзельнага збору смецця. Акрамя таго, у ім знайшлі адлюстраванне пытанні абыходжання з адходамі не толькі традыцыйнага тыпу (шкло, папера, палімеры і тэкстыль), але і з адходамі складанай бытавой тэхнікі, якія наносяць вялікую шкоду навакольнаму асяроддзю, шынамі і шэрагам іншых матэрыялаў.

Гэты дакумент прадугледжвае, акрамя ўсяго іншага, прынцып пашыранай адказнасці вытворцы: апошні будзе абавязаны ўдзельнічаць ва ўтылізацыі свайго тавару пасля таго, як той становіцца адходамі. У міністэрстве разлічваюць, што ўказ будзе прыняты ўжо ў гэтым годзе.

У тэму

Смеццеправоды небяспечныя для здароўя

Нямецкія навукоўцы папярэджваюць, што захоўванне арганічных адходаў небяспечна для здароўя. У прыватнасці, пад уздзеяннем грыбкоў, якія ўтвараюцца пры іх раскладанні, могуць развіцца праблемы са скурай і нават назірацца цяжкасці з дыханнем.

Даследаванні паказалі, што рассеяныя ў паветры споры грыбкоў ад арганічных адходаў могуць прывесці да алергічных рэакцый, астмы, ліхаманкі і свербу. Нават пры простым узняцці накрыўкі вядра з арганічнымі адходамі могуць разляцецца споры, якія пры ўдыханні здольныя нанесці шкоду нашым лёгкім. Чым больш спораў вы ўдыхняце, тым горшымі могуць быць наступствы для вашага здароўя. Узнікненне гэтых праблем людзі часцей прыпісваюць аўтамабільным выхлапам, чым утылізацыі смецця. Тым не менш, навукоўцы папярэджваюць аб неабходнасці больш рэгулярна спусташаць смеццевыя вёдры і, затрымліваючы дыханне, адварочвацца ад гнілых прадуктаў.

Адной з самых распаўсюджаных праблем, звязаных з арганічнай матэрыяй, якая гніе, з'яўляецца аспергілома — грыбок, які пасяляецца ў лёгкіх. У той час як здаровыя людзі з моцнай імуннай сістэмай менш падвяргаюцца рызыцы, удыхаючы бактэрыі і грыбкі ад прадуктаў раскладання, хворыя з перасаджаным органамі, людзі, якія праходзяць хіміятэрапію або тыя, што маюць схільнасць да бранхіяльных захворванняў, павінны пазбягаць кантакту са смеццем, папярэджваюць нямецкія навукоўцы. Што тычыцца смеццеправодаў, то, на думку навукоўцаў, яны небяспечныя нават для зусім здаровых людзей, бо з'яўляюцца месцам пастаяннага пражывання аспергіломы.

Еўрапейскі вопыт
 
У шматпавярховых дамах Германіі смеццеправодаў няма. Для адходаў у немцаў дома ёсць пластыкавыя мяшкі рознага колеру. У адзін яны збіраюць шкло, у другі — пластык, у трэці — паперу, у чацвёрты — харчовыя адходы. Ёсць і спецыяльныя віды смецця накшталт выкарыстаных лямпаў і батарэек. Калі мяшкі напаўняюцца, жыхары выходзяць на вуліцу і выкідваюць пакеты ў кантэйнер адпаведнага колеру.

-30%
-21%
-5%
-20%
-20%
-23%
-8%
-33%
-20%