109 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Акции в честь 8 Марта и непризнание Виктора Лукашенко президентом НОК. Онлайн дня
  2. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  3. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  4. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  5. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  6. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  7. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  8. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  9. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  10. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  11. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  12. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  13. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  14. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  15. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  16. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  17. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  18. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  19. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  20. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  21. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  22. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  23. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  24. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  25. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  26. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  27. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  28. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  29. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  30. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах


Віталь Ругайн,

Карэспандэнт Еўрарадыё апрануў каску і дзеля экскурсіі па будоўлі залез у падвалы па будаўнічых рыштаваннях, і падняўся на дах па прыстаўной лесвіцы.
 


Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


З вуліцы старая частка будынка Купалаўскага тэатра толькі змяншаецца. Еўрарадыё вырашыла паглядзець, што насамрэч адбываецца, і трапіла на будаўнічую пляцоўку.  
 
"Мы апярэджваем графік на 2 тыдні па новай частцы. А па старой адстаем на паўтара, таму што праекціроўшчыкі не даюць праекціроўкі і каштарысы. Новая будуецца на месцы знесенай, старая толькі ўнутры. Там будзе ўзмацненне, будуць ставіць металічныя абоймы, каб трэшчыны не ішлі па будынку", - распавядае майстар па старой частцы будынка.
 
 
На пляцоўцы заўважаем цікавую машыну - падобную на маленькі танк. Гэта спецыяльны бур, ён робіць свідравіну і ў яе залівае бетон - так у зямлі адразу атрымоўваецца паля. Рабіць звычайным метадам, убіваць палі ў зямлю, нельга, каб не шумець. Суседзі ў будоўлі вельмі сур'ёзныя. Калі ў Адміністрацыю едзе кіраўнік краіны, будоўлю спыняюць. А, бывае, спыняюць і на час сур’ёзных пасяджэнняў.
 
 
Пакідаем будаўнічую пляцоўку. На ўваходзе ў гістарычную частку будынка заўважаем шчыліны ў сцяне.
 
"Яны з’явіліся, калі зносілі старую частку. Нават паставілі маякі, каб сачыць за трэшчынамі. Вакол гэтай старой сцяны будуць рабіць бетонную абойму, каб сцены не пачалі развальвацца".

 
Старыя цагліны закрыюць слоем бетону, каб умацаваць сцены. Самі цагліны прыбіраць не будуць - нельга, бо гэта гістарычная частка. Хаця кажуць, што пабудаваць па-новаму нешта падобнае было б у 2 разы танней.
 
 
Памяшканне залы засталося ў старой частцы будынка. Там залілі новую падлогу, пад кожным крэслам зрабілі выхад для вентыляцыі.
 
"Вентыляцыя залы будзе ўнізе. Пад падлогай будзе вентыляцыйнае памяшканне. А не так, як звычайна яно робіцца пад столлю".

 
Разбіраюць і верхнія перакрыцці, замест іх будуць заліваць маналіт. Калі перакрыцці разбіралі на 3-м паверсе, там была вельмі цікавая кроквенная сістэма са старымі каванымі цвікамі.
 
 
"Яны б пратрымаліся яшчэ гадоў 50, але потым давялося б мяняць. Таму вырашылі цяпер. Страха ўжо старая, ўся цячэ, таму яе таксама трэба мяняць. Але пакуль праекту няма".

 
На памяць фатаграфуем столь над залай, бо ў новым будынку будзе ўжо іншая.
 
 
Лезем на дах, каб паглядзець на страху. Хадзіць па ёй сапраўды страшнавата.
 
 
Нягледзячы на недаверлівы выгляд даха, усё ж рызыкуем прайсціся да краю. Адтуль адкрываецца від на будаўнічую пляцоўку, на месца, дзе раней была старая сцэна. Яе знеслі і цяпер тут заліваюць маналіт, будуюць новую. Сцэна будзе з рознымі ўзроўнямі, да яе падвядуць 3 ліфты для артыстаў і дэкарацый.
 
 
"Гэтую частку знеслі, каб пашыраць сцэну. Яна будзе сучасная, рознаўзроўневая. Розныя часткі можна будзе апускаць і падымаць. Кола будзе ў цэнтры і аркестравая яма таксама будзе апускацца і падымацца, як у лепшых тэатрах свету".

 
На будоўлі працуе шмат моладзі. Рабочыя - студэнты, якія праходзяць практыку, атрымоўваюць разрады. Майстры і прараб таксама маладыя. Тэрміны здачы пераглядалі ўжо 3 разы: з самага пачатку планавалі завяршыць у ліпені, потым перанеслі на верасень і нават хацелі рабіць прэм’еру, цяпер заканчэнне будаўніцтва плануюць на снежань.
 
Так выглядае будаўнічая пляцоўка з даху будынка


Будоўля сцэны - від з балкону

 



Журналіст Еўрарадыё спускаецца ў падзямелле Купалаўскага

 
А гэта шахта самага вялікага ліфта

 
Адзіная на будоўлі жанчына - кладзе цэглу

 
Такой металічнай абоймай узмацняюць сцены

 
Усё гэта таксама будуць узмацняць металам і бетонам

 
Журналістам кіраўнік будаўнічай кампаніі забараніў хадзіць па будоўлі без каскі - ад цэглы, кажуць, дакладна ўратуе.
 
-25%
-50%
-10%
-30%
-10%
-50%
-10%