Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кіраўніцтва краіны акажа пасільную дапамогу тым, хто працуе на карысць беларускага народа. Прэзідэнт выказаўся за аказанне падтрымкі канкрэтным таленавітым творчым людзям, таленавітай моладзі, канкрэтным праектам. "Я гатовы канкрэтна па кожнаму чалавеку або творчаму саюзу прымаць рашэнні", - сказаў ён.

Але пры гэтым недапушчальна, каб дзяржаўныя сродкі выкарыстоўваліся на ўтрыманне арміі чыноўнікаў у творчых саюзах, якія нічога не прыносяць самім творцам, каб перададзеныя гэтым саюзам памяшканні здаваліся ў арэнду камерсантам, а не выкарыстоўваліся па прызначэнню.

Асаблівую ўвагу беларускі лідэр засяродзіў на праблеме падрыхтоўкі маладых творчых кадраў, выяўляць якіх дапамагаюць існуючыя ў краіне фонды па падтрымцы таленавітай моладзі. Аднак недапушчальна, каб гэтыя таленты ў будучым губляліся. Таму ў краіне ствараецца банк даных таленавітай моладзі.

У краіне будзе прадоўжана работа па рамонту ўстаноў культуры, у тым ліку будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. "Як бы складана ні было, будзем гэта рабіць, таму што ў нас ёсць школа, ёсць таленавітыя людзі" - сказаў ён.

На сустрэчы пільная ўвага была ўдзелена папулярызацыі творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў. Адно з магчымых вырашэнняў гэтай праблемы, на думку прэзідэнта, - арганізацыя з 1 студзеня 2004 года падпіскі ўсіх бібліятэк краіны, у тым ліку і школьных, на вядучыя літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні. Але гэтыя выданні павінны быць дастойнымі і цікавымі для чытачоў, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка катэгарычна адхіліў прапанову аб стварэнні савета творчай інтэлігенцыі пры прэзідэнце, паколькі гэта робіць працэс сустрэч фармальным і малаэфектыўным. Пры гэтым ён выказаў гатоўнасць рэгулярна - двойчы ў год - сустракацца з лепшымі прадстаўнікамі культуры і мастацтва для абмеркавання хвалюючых тэм і вырашэння набалелых пытанняў.

Завяршаючы сустрэчу, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі краіны з надыходзячымі Калядамі і Новым годам і запэўніў, што найбольш актуальныя іх праблемы будуць вырашаны. Усё, чым мы жывём духоўна, стварылі вы, і дзяржава вам удзячная, сказаў на заканчэнне прэзідэнт Беларусі.
0058648