Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 8 снежня запрасіў гледачоў на незвычайную прэм'еру. На Малой сцэне ў рамках праекта "Тэатр п'есы" былі прадстаўлены драматургічныя творы семнаццацігадовага першакурсніка біяфака БДУ Рыгора Цісецкага. Для дэбюту выбраны п'есы "Павуцінне" і "Нямы паэт". І няхай акцёры па правілах гэтага праекта толькі чытаюць тэкст па ролях пры адсутнасці дэкарацый і якіх-небудзь складаных рэжысёрскіх рашэнняў, сам факт, калі напісанае табой вымаўляюць прафесіяналы, а таксама сустрэча з мастацкім кіраўніком тэатра масцітым Валерыем Раеўскім, які ўзяўся за драматургічныя спробы юнака, - усё гэта, паводле слоў Рыгора Цісецкага, зрабіла на яго вялізнае ўражанне.

Валерый Раеўскі пасля прагляду растлумачыў журналістам свой інтарэс да маладога талента тым, што Рыгор Цісецкі неардынарны, мысліць незвычайна і непадобна да іншых. Акрамя таго, рэжысёр хацеў даць магчымасць маладому аўтару акунуцца ў тэатральную атмасферу, адчуць, што называецца "пах куліс". Гаварыць пра Рыгора Цісецкага як пра драматурга, які адбыўся, яшчэ, вядома, рана, але калі ў яго з'явіцца дастойная акадэмічнага тэатра п'еса, то Валерый Раеўскі не выключыў пастаноўку сапраўднага спектакля.

Акрамя таго, мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра зацікавіў погляд маладога аўтара на асобу Янкі Купалы ў п'есе "Нямы паэт". Паводле слоў Валерыя Раеўскага, яму даўно хочацца разгадаць загадку трагічнага лёсу нашага класіка. Ідэю напісаць п'есу пра Янку Купалу рэжысёр прапаноўваў многім вядомых беларускім пісьменнікам, але ніхто ні раней, ні цяпер за гэта так і не рызыкнуў узяцца. А Рыгор Цісецкі з болем выказаўся ў сваёй п'есе аб тым, што, як яму здаецца, Янка Купала аказаўся не зразуметым ні народам, ні калегамі па пісьменніцкаму цэху. Малады драматург абазначыў трагедыю паэта, і гэта прымушае не толькі па-новаму паглядзець на месца Янкі Купалы ў літаратуры, але і задумацца аб узаемаадносінах генія і грамадства.

Дададзім яшчэ, што п'есы Рыгора Цісецкага былі прадстаўлены ў праграме Міжнароднага фестывалю сучаснага тэатра "Адкрыты фармат", які праходзіць гэтымі днямі ў Мінску.