Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Больш за 400 прадметаў археалагічных знаходак са сваіх фондаў прадставіў на выстаўцы Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. За апошнія 10 гадоў у яго археалагічны збор паступіла каля 11 тысяч экспанатаў розных эпох: ад мезаліту да новага часу. Характэрна, што даследаванні вяліся ў асноўным сіламі маладых археолагаў -- супрацоўнікаў музея, адзначыў на вернісажы 9 снежня яго дырэктар Пётр Хацько.

У цэлым, расказаў ён, археалагічная калекцыя Нацыянальнага музея гісторыі і культуры налічвае больш за 56 тысяч прадметаў. Усе гэтыя рэчы траплялі ў фонды рознымі шляхамі. Большасць жа папоўнілі калекцыю ў выніку раскопак, праведзеных на тэрыторыі Беларусі археолагамі музея сумесна са спецыялістамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і гістарычнага факультэта БДУ. Невялікай па колькасці, але вельмі каштоўнай з'яўляецца частка так званых выпадковых знаходак. Сярод іх ёсць па-сапраўднаму унікальныя, адзначыў старшы навуковы супрацоўнік музея Віталь Сідаровіч. Магчымасць азнаёміцца з імі і прадаставіла гэта выстаўка.