Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Выйшла ў свет завяршальная частка унікальнага шасцітомнага выдання -- "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі". Як расказала сёння на прысвечанай гэтай падзеі прэс-канферэнцыі ў Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы загадчык рэдакцыі гісторыі, філасофіі, эканомікі і права выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" кандыдат гістарычных навук Ларыса Языковіч, работу над выданнем айчынныя вучоныя пачалі ў канцы 90-х гадоў. Першы том быў выдадзены ў 1993 годзе.

Аўтары энцыклапедыі ставілі задачу найбольш поўна, на аснове найноўшых дасягненняў навукі паказаць шматвяковы гістарычны шлях беларусаў. І, як канстатуюць многія айчынныя і замежныя спецыялісты, беспрэцэдэнтны на поставецкай прасторы праект удаўся. У выданні апублікавана 17 тысяч артыкулаў аб палітычных, грамадскіх, ваенных з'явах і падзеях, персаналіях. Энцыклапедыя таксама ўмясціла ў сябе каля 3 тысяч ілюстрацый, 200 гістарычных карт і схем.
,