"Ghost Bike" ці "Душа раварыста" з'яўляецца не толькі сымбалям жалю па памерлых, але і перасцярогай для жывых удзельнікаў руху.
Год таму 20 красавіка на гэтым месцы пад коламі тралейбуса загінула маладая жанчына. Ровар у яе гонар усталявала сям'я і сябры.
У 2011 годзе на дарогах Беларусі адбыўся наезд на 431 раварыста.


