Маладых і пачынаючых аўтараў запрашаюць да ўдзелу ў нацыянальным конкурсе журналісцкіх матэрыялаў. Арганізатарамі конкурсу выступаюць грамадскія аб’яднанні "Цэнтр "Трэці сектар" (Гродна) і "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (Мінск). 
 
Да ўдзелу ў конкусе запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы. Вынікі конкурса будуць агучаныя ў межах III Фестывалю моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!", які пройдзе ў Гродна 25-27 мая. 

Асноўныя намінацыі

Маё пакаленне” - Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.
 
Твой стыль” - Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.
 
Свет вачыма” - Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.

Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:

1. “Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”
Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!".
У намінацыі будзе ўганараваны лепшы матэрыял, прысвечаны забытым ці слаба даследаваным сімвалам Беларусі. Прымаюцца любыя формы працы, прысвечаныя з’явам і героям, кожны з якіх мог бы стаць нацыянальным брэндам ці турыстычным сімвалам краіны.
 
2. "Нестандартная Беларусь"
Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”.
У гэтай намінацыі будуць разглядацца журналісцкія матэрыялы, прысвечаныя незвычайным, містычным, малавядомым месцам і падзеям у Беларусі.
 
3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”
Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыум “Еўрабеларусь”.
У межах намінацыі будзе вызначаны лепшы матэрыял (артыкул, відэа- ці радыёматэрыял), прысвечаны тэме беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, праблемам, дзеянням і перспектывам у гэтай сферы, асобам, якія зрабілі вялікі ўнёсак у пашырэнне беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва.
 
4. "Беларускае мысленне і адукацыя"
Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Універсітэт”.
Да ўдзелу ў конкурсе ў межах гэтай намінацыі запрашаюцца аўтары артыкулаў, відэа- ці радыёматэрыялаў, якія адлюстроўваюць тэму адукацыі і навукі ў сённяшняй Беларусі, а таксама постаці інтэлектуалаў, новыя погляды і перспектыўныя дзеянні ў гэтай сферы.
 
5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідэрства ў Беларусі
Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org.
Па выніках конкурсу ў гэтай намінацыі будуць узнагароджаныя аўтары лепшых матэрыялаў, прысвечаных моладзеваму лідэрству, ініцыятывам беларускай моладзі, маладым актывістам, якія сваёй дзейнасцю імкнуцца паляпшаць жыццё беларускага грамадства.
 
6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”
Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS.
На конкурс у гэтай намінацыі прымаюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць пытанні свабоды слова ў нашай краіне (праблемы, тэндэнцыі, важныя перамены на рынку СМІ, параўнальны аналіз, арганізацыі і асобы, якія займаюцца гэтымі пытаннямі і г.д.).
 
7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”
Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”.
На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць матэрыялы, аўтары якіх даследуюць важныя пытанні, звязаныя са станам і аховай навакольнага асяроддзя.
 
Умовы конкурса

На конкурс могуць быць прадстаўленыя як працы, апублікаваныя ў 2011-2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.
 
Усе заяўляемыя на конкурс тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам не пазней за 7 мая 2012 г. у электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com.

Увага! У тэме ліста неабходна пазначыць “konkurs”.

У выпадку, калі матэрыял быў ужо апублікаваны ў інтэрнэце, неабходна таксама даслаць лінк на яго. Калі публікацыя выходзіла ў газеце ці часопісе – pdf ці здымак старонкі.
 
Адзін аўтар можа заявіць на конкурс не больш за 3 матэрыялы ў кожную з намінацый. Адзін і той самы матэрыял можа быць заяўлены максімум у 2 розныя намінацыі.
 
Дасылаемыя на конкурс фота павінны быць падпісаныя (аўтар, дата здымка, яго назва). Памер фотаздымкаў павінен быць не меншы за 2500 і не больш за 4500 пікселяў па шырыні.
 
Арганізатары конкурса пакідаюць за сабой права публікацыі (з пазначэннем аўтарства) дасланых на конкурс матэрыялаў на вэб-старонцы ІІІ Фестываля моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”.
 
Дасланыя на конкурс матэрыялы будуць ацэньвацца прафесійным журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя беларускія журналісты. Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый. Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.
 
У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурса будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.

Пераможцаў у спецыяльных намінацыях будуць вызначаць заснавальнікі намінацый. Узнагароджванне пераможцаў спецнамінацый таксама адбудзецца ў час Фестываля.
 
Увага! Конкурс у межах спецнамінацый будзе лічыцца адбыўшымся пры ўмове, што ў кожную са спецнамінацый заявіцца не менш за 7 матэрыялаў. У выпадку, калі колькасць дасланых прац будзе меншай, чым сем, журы конкурса пакідае за сабой права пераносіць дасланыя матэрыялы ў іншыя намінацыі.
 
Анкета ўдзельніка (спампаваць тут)
1. Імя і прозвішча
2. Дата нараджэння і месца жыхарства
3. Сцісла апішыце Ваш досвед працы ў журналістыцы
4. Адкуль Вы даведаліся пра конкурс?
5. Ваш кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты
6. Назвы намінацый, на якія заяўляецца матэрыял.
 
Працы пераможцаў конкурса ІІ Фестывалю глядзі тут.
{banner_819}{banner_825}
-21%
-50%
-80%
-51%
-20%
-20%
-10%
-10%
-10%
-50%