Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства пры ўліку, захоўванні і рэалізацыі маёмасці, накіраванай у даход дзяржавы, узмацніць патрабаванне да вінаватых у яго парушэнні аж да прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 2 снежня, прымаючы з дакладам Генеральнага пракурора Віктара Шэймана. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе прэзідэнта.

Віктар Шэйман далажыў аб тым, што Пракуратура ў выніку праверак выявіла сур'ёзныя парушэнні заканадаўства дзяржаўнымі органамі пры рабоце з маёмасцю, накіраванай у даход дзяржавы. Службовыя асобы мытных органаў, органаў стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, санітарнага нагляду і адпаведных камісій пры выканкамах не заўсёды выконвалі парадак уліку накіраванай у даход дзяржавы маёмасці, тэрміны перадачы і разгляду матэрыялаў, накіравання на экспертызу і сертыфікацыю, парадак ацэнкі маёмасці і прыняцця рашэнняў аб яе рэалізацыі. У сувязі з непрыняццем належных мер па ўдасканаленню работы з накіраванай у даход дзяржавы маёмасцю яна доўгі час застаецца нерэалізаванай, у выніку чаго дзяржава страчвае дадатковыя паступленні ў бюджэт або частка маёмасці прыходзіць у непрыгоднасць, а затым утылізуецца і знішчаецца.

Генеральны пракурор паведаміў кіраўніку дзяржавы, што ў мэтах ліквідацыі дапушчаных парушэнняў, а таксама прыцягнення да адказнасці вінаватых службовых асоб, у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы накіравана 134 акты пракурорскага нагляду, па фактах крадзяжоў і недастач маёмасці ўзбуджана 5 крымінальных спраў.

Віктар Шэйман праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку ў цэлым аб стане законнасці і правапарадку ў краіне і выніках работы органаў пракуратуры за мінулыя два тыдні. У прыватнасці, абараняючы правы і інтарэсы грамадзян, пракуроры адмянілі 426 незаконных пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў, 316 незаконных пастаноў аб прыпыненні і спыненні вядзенняў па крымінальных справах. Па выніках праверак выканання заканадаўства пракурорамі ўнесена ў органы выканаўчай улады, кіраўнікам арганізацый 197 прадстаўленняў, апратэставана 126 незаконных прававых актаў. Па патрабаваннях пракурораў правапарушальнікі ў пазасудовым парадку кампенсавалі прычынены імі ўрон у памеры 54,7 мільёна рублёў.

Генеральны пракурор далажыў таксама прэзідэнту аб ходзе расследавання крымінальных спраў аб злачынствах у сферы эканомікі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.