Аўтобусы з выявай Іосіфа Сталіна плануецца запусціць да Дня Перамогі ў 40 гарадах краін СНД, паведаміў у сваім блогу ў чацвер аўтар праекта "Аўтобус Перамогі" Віктар Логінаў.

"Зараз да акцыі далучылася каля 40 гарадоў, і яна ўжо пабіла ўсе рэкорды папярэдніх гадоў. Гэтым разам у акцыі возьме ўдзел больш гарадоў, чым ва ўсіх папярэдніх акцыях разам узятых", — напісаў ён.
 
В.Логінаў паведаміў, што актывісты з Мінска выказалі сваё жаданне таксама запусціць па вуліцах беларускай сталіцы аўтобус з выявай Сталіна.
 
"Фінальным акордам і радаснай для ўсіх нас навіной стала далучэнне да акцыі горада-героя Мінска, сталіцы Беларусі", — паведаміў В.Логінаў.

Як паведамляе актывіст, акцыя падыходзіць да завяршальнай стадыі падрыхтоўкі: збор грошай будзе завершаны праз паўтара тыдні, а заяўкі ад актывістаў з розных гарадоў перастануць прымацца 20 красавіка.

Раней паведамлялася, што "сталінобусы" актывісты плануюць запусціць і ў сталіцах Эстоніі і Латвіі. Праўда, улады Таліна паабяцалі не дапусціць з’яўлення ў горадзе аўтобусаў з партрэтам Сталіна.

Першы аўтобус з партрэтам Сталіна выйшаў у рэйс вясной 2010 года ў Пецярбургу. Сёлета на маршрут аўтобус павінен сінхронна выйсці 6 мая.
-20%
-20%
-10%
-25%
-11%
-35%
-10%
-15%
-15%
0070970