Алесь Гізун,

Статкевіч-старэйшы верыць, што напісанае на імя прэзідэнта памілаванне дапамагло б яго сыну хутчэй выйсці на волю. Але бацька гэта жа перакананы, што яго сын ніколі не пойдзе на такі крок.

Як распавёў Intex-press Віктар Статкевіч, ён чуў, што Саннікава і Бандарэнку, якія напісалі прашэнні аб памілаванні, нядаўна выпусцілі на волю. Па словах Статкевіча-старэйшага, ён рады вызваленню абодвух палітвязняў, хаця няўпэўнены што паспрыяла гэтаму найбольш – просьба аб памілаванні ці гандаль беларускіх уладаў з Захадам.

“Я ведаю, што мой сын ніякіх прашэнняў ніколі не падпіша, – перакананы Віктар Статкевіч. – Мікола мне казаў, што не зробіць гэтага нават пад пагрозаю смерці, бо ён – ніякі не злачынец. І мне калісьці наказваў ні ў якім разе не прасіць за яго, калі раптам на мяне будуць ціснуць”.

Аднак, як прызнаецца Віктар Паўлавіч, была б яго бацькоўская воля, сёння ён пагадзіўся б, каб Мікола напісаў прашэнне: “Гэта ж мой сын. Мне шкода, што так мінае яго жыццё. Ён не можа бачыць сваіх дзяцей, жонкі. Ды і я ці ўжо ўбачу яго... Але, канечне ж, ён мяне не паслухае”.

Галоўнае, што турбуе сёння бацьку, гэта невядомасць таго, што насамрэч адбываецца з яго сынам. Віктар Паўлавіч кажа, што ад яго многае хаваюць, усяго не гавораць, каб не расстройваць: “Я толькі нядаўна даведаўся, што ў камеры з маім сынам два месяцы знаходзіўся хворы на сухоты, і што нядаўна Міколу рабілі здымкі лёгкіх, пра вынікі якіх не паведамляюць… Ну гэта ж бесчалавечна! Гэта сапраўднае зверства!.. Мае нервы ўжо не вытрымліваюць…”
 
{banner_819}{banner_825}
-50%
-20%
-20%
-13%
-50%
-35%
-20%
-30%