Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


На мінулым тыдні беларускія мытнікі выявілі 320 фактаў парушэння заканадаўства. У перыяд з 17 па 25 лістапада ў парушальнікаў канфіскавана тавараў і каштоўнасцей на суму 2 мільярды 894 мільёны 16 тысяч рублёў, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Асноўнымі аб'ектамі мытных правапарушэнняў з'яўляліся аўтатранспартныя сродкі, цыгарэты і алкагольная прадукцыя. Кошт затрыманых аўтатранспартых сродкаў склаў 96 мільёнаў 727 тысяч рублёў, а алкагольнай і тытунёвай прадукцыі - больш за 12 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, спынены спробы незаконнага перамяшчэння праз граніцу 6 885 долараў ЗША, 33 810 расійскіх рублёў, 510 еўра і 150 польскіх злотых.