Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Следства па справе навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага аб'яднання "Унікаштмет БДУ" валодае цяпер дакладнай інфармацыяй аб тым, што колькасць золата, увезенага ў Беларусь пасля яго перапрацоўкі на тэрыторыі ФРГ, была меншая, чым гэта прадугледжана ліцэнзіяй прадпрыемства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МУС Віталь Грынкевіч. Прычыны, якія перашкодзілі "Унікаштмет БДУ" выканаць узятыя на сябе абавязацельствы па колькасці ўвозімага золата, "будуць скрупулёзна вывучаны ў ходзе расследавання", адзначыў ён.

Цяпер, паводле інфармацыі Віталя Грынкевіча, прадпрыемства прадаўжае працаваць у ранейшым рэжыме. Разам з тым, там пачата дакументальная рэвізія па пытаннях правядзення "Унікаштмет БДУ" экспартных аперацый па дагаворах з шэрагам фірм ФРГ.

Як паведамлялася ўжо, у адносінах да дырэктара прадпрыемства Георгія Корзуна і яго намесніка Вячаслава Саннікава выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту.