Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Былы рэктар БДУ не справіўся з пастаўленай перад ім дзяржавай задачай -- вярнуць універсітэту традыцыйную, класічную адукацыю. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе пастаянна дзеючага семінара кіруючых работнікаў, які праходзіць у Мінску. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у свой час, калі БДУ быў у заняпадзе, на пасаду рэктара "шукалі больш менеджэра, чым вучонага. На тое і напароліся, як кажуць".

Гаворачы аб сістэме адукацыі ў Беларусі, прэзідэнт падкрэсліў недапушчальнасць "размывання" гэтай сферы за кошт з'яўлення вялікай колькасці прыватных ВНУ. "Мы спынілі гэты працэс адміністрацыйным чынам і выйгралі ад гэтага", -- адзначыў ён. На думку Аляксандра Лукашэнкі, прыватныя ВНУ не даюць якаснай адукацыі, больш таго -- разбураюць добры ўзровень дзяржаўных ВНУ.

Цяпер у Беларусі існуюць 13 прыватных ВНУ. Ім прад'яўляюцца вельмі жорсткія патрабаванні. Дзякуючы гэтаму з'явілася магчымасць выдаваць іх выпускнікам дыпломы дзяржаўнага ўзору, сказаў прэзідэнт. Ён заявіў: "Гэтыя 13 -- моцныя, добрыя. Мы іх паставілі ўпоравень, падтрымліваем і ўжо не называем недзяржаўнымі".

Прэзідэнт падкрэсліў, што "адукацыя -- аснова нармальнага кадравага патэнцыялу". Паводле яго слоў, трэба развіваць тую "адукацыю, якую мы атрымалі ў савецкія часы, калі ў нас была самая магутная і лепшая сістэма адукацыі ў свеце". У Беларусі мы яе захавалі некранутай, толькі прыстасавалі да сучасных умоў, сказаў беларускі лідэр. Ён таксама дадаў, што лепшае з сусветнага вопыту трэба адаптаваць і ўкараняць у сістэму адукацыі нашай краіны, каб корпус кіраўнікоў перш за ўсё быў адукаваны. Гэта самае галоўнае, сказаў на заканчэнне прэзідэнт.
,