Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


У Беларусі ў гэтым годзе павінны быць працаўладкаваны ў лік ўстаноўленай броні больш за 20 тысяч грамадзян, якія не здольны на аднолькавых ўмовах канкурыраваць на рынку працы. Сярод іх - 1135 інвалідаў, 5827 маладых людзей ва ўзросце да 18 гадоў і 2473 асобы, якія вызваляюцца з устаноў, што выконваюць пакаранне. Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай занятасці насельніцтва на 2003 год, адзначыў дырэктар дэпартамента па занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Коханаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай праблемам занятасці грамадзян Беларусі, якія маюць дадатковыя гарантыі на працаўладкаванне. Яна адбылася 21 лістапада ў грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы.

За дзевяць месяцаў гэтага года дзяржаўная служба занятасці аказала садзейнічанне ў атрыманні пастаяннага месца работы 17,3 тысячы беспрацоўных, якія адносяцца да катэгорыі неканкурэнтаздольных на рынку працы. З іх 11,2 тысячы чалавек працаўладкаваны ў лік устаноўленай броні. Нарматыўная прававая база дае магчымасць больш поўна вырашыць праблему працаўладкавання грамадзян, якія адносяцца да названай катэгорыі, падкрэсліў Мікалай Коханаў, у тым ліку і з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці. Так, наймальніку прадугледжана кампенсацыя затрат па стварэнню і захаванню дадатковых рабочых месц для гэтай катэгорыі грамадзян. Акрамя таго, больш за 220 мільёнаў рублёў выдзелена ў якасці кампенсацыі за набытае наймальнікамі абсталяванне для ўпарадкавання рабочых месц для інвалідаў.

Паводле слоў спецыяліста, у Беларусі ажыццяўляюцца дзейсныя меры па абучэнню неканкурэнтназдольных на рынку працы беспрацоўных і павышэнню іх кваліфікацыі. Гэта істотна павышае шанц знайсці рабочае месца. За студзень-верасень гэтага года за кошт сродкаў фонду на прафнавучанне накіраваны 3,7 тысячы непаўналетніх беспрацоўных, 317 былых асуджаных, 293 інваліды.