Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Гэта адзінае ў краіне выданьне, у якім маладыя літаратары маюць магчымасьць друкаваць свае творы. Цяпер на ягоным месцы мае паўстаць новае расейскамоўнае выданьне, ініцыятыва стварэньня якога належыць Дзяржаўнаму камітэту ў справах моладзі.

Два гады таму была зроблена першая спроба рэарганізаваць часапіс "Першацвет". У выніку тае рэарганізацыі літаратурны альманах, не цікавы нікому, апрача ягоных аўтараў, ператварыўся ў цікавае політэматычнае выданьне. Нават тыя аўтары, якія раней адмаўляліся друкаваць свае творы ў "Першацвеце", цяпер з задавальненьнем нясуць іх у часапіс. Акрамя літаратурных рубрык, зьявіліся матэрыялы разнастайнае тэматыкі - ад экалягічнае да агульначалавечае праблематыкі. І, хаця часапіс мае невялікае кола чытачоў, ён дапамагае гадаваньню маладых беларускіх літаратараў, забясьпечваючы будучыню беларускае літаратуры патэнцыйнымі клясыкамі.

У выніку рэарганізацыі двухгадовае даўніны "Першацвет" фармальна стаўся дадаткам да расейскамоўнае моладзевае газэты "Переходный возраст". Газэце невыгодна трымаць нерэнтабэльны часапіс, што акупляецца толькі на 12 %. Таму "Першацвет" з усіх бакоў апынуўся неабаронены.

Ад часоў першае рэарганізацыі "Першацвет" выходзіць як па-беларуску, гэтак і па-расейску, але ягонае нутраное аблічча, на думку рэдактара Міколы Гілевіча, заўсёды было беларускае, і гэта некаму не падабаецца. Я папрасіў рэдактара "Першацвету" распавесьці аб прычынах закрыцьця часапісу. Гаворыць Мікола Гілевіч.

М. Г.: - Часопіс у такім варыянце, у якім ён цяпер існуе, закрыюць. Прынамсі, адзін нумар будзе такі, як раней, а што будзе пасьля, - невядома.

В. М.: - Чым і каго нездавальняе часапіс "Першацвет"?

М. Г.: - Пра сапраўдныя прычыны мы можам толькі здагадвацца, і я думаю, яны многім зразумелыя. Прычыны афіцыйныя, якія нам падаюцца, - гэта нерэнтабэльнасьць часопісу. Думаю, гэта праява тае палітыкі, што праводзіцца ў адносінах да беларускае культуры. Ініцыятыва належыць Дзяржаўнаму камітэту ў справах моладзі. Іх нездавальняе тое, што наш часопіс разьлічаны на культурна "прасунутую" моладзь, але не зьяўляецца масавым папулярным выданьнем, якое чыталі б навучэнцы ПТВ, каледжаў і гімназій. Яны хочуць каб часопіс, груба кажучы, быў папсовы.

В. М.: - Новы часапіс будзе створаны замест "Першацвету"?

М. Г.: - Будзе створана нешта супрацьлеглае, можна сказаць, антанімічнае таму, што існуе цяпер.

В. М.: - І што вы будзеце рабіць далей, калі часапіс будзе ўрэшце закрыты? А ён, відавочна, будзе закрыты…

М. Г.: - Мы цяпер у няпэўным становішчы… З маральных меркаваньняў у новым часопісе мы заставацца ня будзем, а куды пайсьці й што далей, - мы ня вызначыліся…

"Першацвет" заўсёды атаесамляўся зь дзяржаўнаю беларушчынаю, з афіцыйнаю вэрсіяй беларускае культуры. Але, не зважаючы на гэта, часапіс заўсёды імкнуўся пазбавіцца гэткага іміджу. Закрыцьцё "Першацвету" сталася для ўсіх неспадзяванкаю. Дзяржава, відавочна, спыняе наагул усялякую гульню ў беларуска-расейскае "дзьвюхмоўе" й культурнае раўнапраўе. І, бадай, "Першацвет" - не апошняя ахвяра. У нерэнтабэльнасьці сёньня-заўтра могуць быць абвінавачаны часапісы "Полымя" й "Маладосць", газэты "Культура" й "Літаратура і мастацтва". Супрацоўнікі дзяржаўных беларускамоўных выданьняў звыкліся да падаянак афіцыйнага Менску. І, бадай, гэтае звычкі няўхільна давядзецца пазбаўляцца. Як і рабскае пакоры да даваньніка міласьціны.

Віктар Мухін

Радыё Рацыя