Зараз у 6-й бальніцы ідзе аперацыя.
Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года, кіраўнік руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч няўдала зваліўся з лесвіцы і зламаў руку (сустаў разляцеўся ў аскепкі). У 6-й клініцы яму зараз павінны рабіць аперацыю, напісала ў сваім фэйсбуку журналістка "Народнай волі" Марына Коктыш.
У пятніцу ў "Народнай волі" мелася прайсці жывая лінія з А. Мілінкевічам (з 13-й да 15-й гадзіны).
"Праўда, Мілінкевіч сказаў, што калі будзе больш-менш нармальна сябе адчуваць пасля аперацыі і калі лекары не забароняць, то, можа, прамая лінія і адбудзецца", — удакладняе Марына Коктыш.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY