Атрымаць матэрыяльную кампенсацыю за паездку дамоў да бацькоў іншагароднія студэнты і навучэнцы змогуць цяпер нават у тым выпадку, калі яны выправіліся ў дарогу ў пятніцу, а вярнуліся на заняткі ў панядзелак. Новы парадак прадастаўлення навучэнскай моладзі матэрыяльнай дапамогі на праезд дамоў зацверджаны Пастановай Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2012 года № 274.

Згодна з новым парадкам, матэрыяльная кампенсацыя будзе выплачвацца іншагароднім навучэнцам і студэнтам за паездкі, здзейсненыя ў любы дзень тыдня, у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня. Варта нагадаць, што раней студэнты маглі прэтэндаваць на частковую кампенсацыю за праезд толькі ў тым выпадку, калі яны здзяйснялі паездку ў выхадныя ці святочныя дні. Але як у такім разе можна было і адпачыць, і дапамагчы сваім бацькам?

Згодна з пастановай урада, матэрыяльная дапамога на праезд можа аказвацца навучэнцам і студэнтам у выглядзе частковай кампенсацыі (не больш як 50%) кошту праезду да месца пражывання сям'і (бацькоў). На пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародных зносін кампенсуюцца не больш чым дзве паездкі за месяц (туды і назад), а на прыгарадным транспарце — не больш як чатыры паездкі за месяц (туды і назад).

Матэрыяльная дапамога можа аказвацца студэнтам і навучэнцам пры ўмове, калі сярэднедушавы даход іх сям'і ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам за два апошнія кварталы. Выплата матэрыяльнай дапамогі распаўсюджваецца на іншагародніх студэнтаў і навучэнцаў дзённых аддзяленняў устаноў дзяржаўнай формы ўласнасці. Рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі на праезд, а таксама аб яе памеры прымаецца пастаянна дзейнай камісіяй па аказанні матэрыяльнай дапамогі на праезд. Такія камісіі створаны ў кожнай навучальнай установе. 
-10%
-10%
-20%
-45%
-10%
-10%
-10%
-30%
-35%
0066814