Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Упершыню ў гісторыі прававой сістэмы Беларусі ўводзіцца апеляцыйны парадак перагляду рашэнняў судоў па грамадзянскіх справах. Міністэрства юстыцыі сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта распрацавала адпаведныя змяненні ў дзеючыя заканадаўчыя акты. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Мінюста.

Апеляцыйны парадак прадугледжвае права грамадзяніна ў выпадку яго нязгоды з рашэннем суда, вынесеным па грамадзянскай справе, звярнуцца ў вышэйшы /апеляцыйны/ суд, які мае права не толькі праверыць абгрунтаванасць вынесенага рашэння, але і даследаваць новыя доказы, вынесці рашэнне па сутнасці без накіравання ў суд, які раней разглядаў яе.

Касацыйны парадак абскарджання судовых рашэнняў, які дзейнічае цяпер, не дае магчымасці аператыўна ўмешвацца ў рашэнне раённага /гарадскога/ суда, не вяртаючы справу на разгляд у той жа суд. Увядзенне інстытута апеляцыйнага вядзення дасць магчымасць забяспечыць хуткасць і дакладнасць ажыццяўлення правасуддзя, істотна скароціць валакіту пры разглядзе грамадзянскіх спраў.

У адпаведнасці з устаноўленай працэдурай, унесеныя ва ўрад прапановы будуць накіраваны на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.