Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Беларускае піва павінна быць вельмі высокай якасці. Такую задачу паставіў 17 лістапада прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай перспектывам развіцця ААТ "Крыніца", паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Пытанне якасці беларускага піва, паводле слоў прэзідэнта, стала не толькі эканамічным, але і палітычным. Рэканструкцыя прадпрыемства планавалася даўно. Пасля таго, як расійская кампанія "Балтыка", якая выказала жаданне прыняць удзел у мадэрнізацыі "Крыніцы", адмовілася ад выканання раней дасягнутых дамоўленасцей, беларускае кіраўніцтва прыняло рашэнне завяршыць рэканструкцыю уласнымі сіламі.

На сённяшні дзень завершаны будаўніча-мантажныя работы першага пускавога комплексу, які дасць магчымасць выпускаць 15 мільёнаў дал піва ў год. Плануецца, што пуск другой чаргі павялічыць аб'ём вытворчасці да 30 мільёнаў дал. У краіне створана сучаснае прадпрыемства, якое можа выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю разам з сусветна вядомымі маркамі піва.

У рэканструкцыю прадпрыемства ўкладзены значныя сродкі, у тым ліку ААТ "Пріорбанк". Цяпер ідзе падрыхтоўка тэхналагічнага працэсу да масавай вытворчасці прадукцыі, і ўжо да канца года з'явіцца новае беларускае піва.

На сённяшні дзень на прадпрыемстве прапрацавана агрэсіўная маркетынгавая палітыка, нацэленая на заваяванне айчыннага рынку. На "Крыніцы" ўкараняюцца новыя тэхналогіі, распрацаваны новыя піўныя брэнды. Такім чынам, у Беларусі завяршаецца стварэнне аднаго з самых сучасных на тэрыторыі СНД прадпрыемстваў па вытворчасці піва.

На нарадзе былі разгледжаны таксама пытанні, якія датычацца, у прыватнасці, вырошчвання піваваранага ячменю і вытворчасці соладу. У гэтым годзе айчынныя сельгаспрадпрыемствы толькі на 50 працэнтаў выканалі заданне па забеспячэнню піваваранай прамысловасці ячменем патрабуемай якасці. У сувязі з гэтым створана камісія, якая прааналізуе прычыны невыканання даручэння прэзідэнта.

У мэтах забеспячэння стабільнай работы беларускіх піваварных прадпрыемстваў нехапаючыя аб'ёмы ячменю будуць закуплены, аднак не ў індывідуальным парадку, а цэнтралізавана ўрадам за кошт сродкаў зацікаўленых суб'ектаў гаспадарання, каб забяспечыць максімальную выгаднасць гэтага імпарту.

Прэзідэнт паставіў задачу прыняць усе належныя меры для таго, каб своечасова пачаць падрыхтоўку да веснавой сяўбы ячменю, пралічыць неабходныя плошчы для засеву, прапрацаваць тэхналагічныя параметры з тым, каб у наступным годзе рэспубліка магла забяспечыць сябе гэтай сыравінай у поўным аб'ёме.

У ходзе нарады разгледжаны сітуацыя на іншых піваварных заводах рэспублікі, якія таксама мадэрнізуюцца з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў айчынных банкаў.