опубликовано: 
обновлено: 
Ксенія Ельяшэвіч, Вольга Кляшчонак,

Ля ўваходу на станцыю метро “Кастрычніцкая” абмежавалі падыход да мемарыялу ахвярам тэракту 11 красавіка, перадае карэспандэнт TUT.BY.

Тут з’явіўся плот з металапрофілю і моцныя жалезныя дзверы. Відавочна, што яго ўсталявалі зусім нядаўна. Аб гэтым можна меркаваць па свежых слядах і будаўнічым пыле. Чытачы TUT.BY паведамляюць, што гэта адбылося ў чацвер.

Мемарыяльная шыльда абнесена плотам з усіх бакоў. Дзверы замкнёныя. Такім чынам, падысці да гэтага месца цяпер немагчыма.

Як паведамілі TUT.BY у Мінскім метрапалітэне, доступ абмежаваны таму, што пачаліся работы па замене часовай мемарыяльнай дошкі на пастаянны помнік ахвярам тэракта. Снімуць агароджу падчас адкрыцця манумента 11 красавіка, ў сумную гадавіну.

Як мы пісалі раней, аўтар мемарыялу, які з’явіцца на ўваходзе ў метро “Кастрычніцкая” - Канстанцін Селіханаў. Назва аб’екта – “Рака памяці”. Абяцаюць, што ён будзе лаканічным па сваёй сутнасці - на помніку будзе прысутнічаць толькі дата - дзень трагедыі ў выглядзе электронных лічбаў на табло ў метро. Па словах скульптара, такім спосабам ён хацеў выразіць імгненне, якое назаўсёды прыпынілася. 









-21%
-10%
-40%
-25%
-20%
-20%
-20%
-15%
-20%