1. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  2. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  3. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  4. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  5. «Шли из детской поликлиники во взрослую». Как школьник и пенсионерка оказались в РУВД 25 марта
  6. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  7. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  8. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  9. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  10. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  11. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  12. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  13. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  14. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  15. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  16. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  17. Глава Минздрава о третьей волне коронавируса в Беларуси: заболевших меньше, но тяжелых случаев больше
  18. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  19. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудится на субботнике
  20. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  21. За сутки в стране 1384 новых случая COVID-19 и 10 смертей
  22. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  23. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  24. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  25. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  26. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  27. В стране — большой субботник. Куда пойдут деньги, что с коронавирусом и куда в Минске идти за лопатами
  28. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  29. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  30. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии


Павел Свярдлоў,

З гэтых грошай трэба набываць ежу, адзенне і лекі, плаціць за інтэрнат… Наталля Радкевіч просіць у людзей дапамогі.
 
Уночы з 11 на 12 лютага 2009 года, у Беларусі прайшла першая аперацыя па трансплантацыі сэрца. "Мне тры гады!" - кажа цяпер пра сябе Наталля Радкевіч - першы чалавек, якому перасадзілі сэрца ў нашай краіне. Сёння яе сям'я ледзь зводзіць канцы з канцамі.
 
“Мой бульдозер з лістапада стаіць на рамонце. Я атрымліваю 1 мільён 100 тысяч. Скажыце, ці рэальна ўчатырох пражыць? Наталля па другой групе інваліднасці 500 тысяч з капейкамі атрымлівае. І я 1 мільён 100 тысяч, - скардзіцца Юрый Радкевіч, муж Наталлі, які працуе на будоўлі станцыі метро “Міхалова”. - Я не люблю скардзіцца. Не люблю, калі трэба прасіць дапамогі. Нас у матулі было восем дзяцей. Я прайшоў і дзіцячы дом, і інтэрнат. Я прызвычаіўся ўсё зарабляць сам… Але тут атрымліваецца, што я б’юся-б’юся, а плёну ніякага…” 

Юрый Радкевіч у Клецку. 2009 год
 
Летась Наталля здзяйсняе сваю даўнюю мару: перабіраецца з Клецка ў Мінск. Больш не трэба двойчы за месяц выдаткоўваць з сямейнага бюджэту грошы на абавязковыя вандроўкі ў сталічны кардыялагічны цэнтр. Наталля крыху сумуе па сваім горадзе, у якім было шмат кветак. Хаця кветкі ў якасці падарунку жанчына не любіць: забараніла мужу дарыць іх нават тады, калі нараджаліся дзеці - Рыгор і Мікіта.
 
Юрый узнавіўся на працы ў “Метрабудзе”, ад якога яму далі блок у інтэрнаце. Разам з дзецьмі і паралізаванай матуляй Наталля жыве ў двух невялічкіх пакоях. 
 
Сям'я Радкевічаў. 2009 год
 
“За інтэрнат трэба плаціць 250 тысяч за месяц. Каб заробак быў большы, гэта б не так адчувалася. А тут не паспееш яго атрымаць, а кошты ў два разы - раз! І не ведаеш, як яго дзяліць… Лекі трэба, тое трэба, і гэта трэба… Старэйшы сын заканчвае 9-ы клас. Яму трэба кампутар? Трэба! Узяў кампутар у крэдыт”, - працягвае Юрый Радкевіч.
 
А дзе кампутар, там і інтэрнэт. У сусветным сеціве Юрый аднойчы прачытаў, што ягоная жонка… памерла! Каб пераканаць слухачоў Еўрарадыё ў адваротным, прашу ў яго тэлефон Наталлі.
 
“Адзін нехта сказаў, і пайшло, і пайшло… Мне знаёмыя патэлефанавалі тады. І кажуць: “Баяліся табе тэлефанаваць! Набіраем нумар і баімся, а раптам ты не паднімеш…” - адгукаецца Наталля Радкевіч.
 
Штогод выдаткі Радкевічаў на лекі істотна павялічваюцца падчас эпідэміі грыпа. Зараз Наталля прастуджаная. Калі на медычныя прэпараты, якія неабходна прымаць пасля аперацыі па перасадцы сэрца, дагэтуль дзейнічае зніжка ў 90%, дык усе іншыя лекі жанчыне даводзіцца набываць за свой кошт.
 
Наталля Радкевіч: “А ведаеце, калі мы пачынаем хварэць… Антыбіётыкі таксама вельмі дарагія. Да таго ж можна далёка не ўсе. “Амаксіклаў” можна, калі тэмпература, калі зубы лячыць ці якое-небудзь невялікае хірургічнае ўмяшальніцтва”. 

Рыгор і Мікіта Радкевічы. 2009 год

Але не кошты на антыбіётыкі найбольш турбуюць жанчыну. У малодшага сына Мікіты, якому ўлетку споўніцца 4 гады, таксама пачаліся праблемы з сэрцам.
 
Каб дапамагчы сям’і, жанчына згодная нават выйсці на працу. Тым больш, што нядаўна ёй змянілі групу інваліднасці: з 1-й на 2-ю - і, адпаведна, зменшылася пенсія…
 
Наталля Радкевіч: “Я і мужу казала, і іншым людзям. Вядома, я выйшла б працаваць. Але праца нам трэба лёгкая. І можна працаваць толькі 4 гадзіны. Дзе такую можна знайсці? Калі звяртаешся ў МРЭК, яны нічога не даюць. Кажуць, пагартайце паперы, пашукайце… Знайсці гэтую “лёгкую працу”, нават каб вахцёркай дзе-небудзь уладкавацца, вельмі складана”.
 
І ўсе гэтыя тры гады сям’і Радкевіч дапамагаюць… простыя людзі.
 
“У нас ёсць два чалавекі, якія нам як-небудзь дапамагаюць. Сям’я з Гомеля і адна жанчына са Светлагорска”, - распавядае Юрый Радкевіч.
 
У 2009 годзе ў Беларусі правялі 11 аперацый па перасадцы сэрца. У 2010 годзе іх было ўжо 22. Унікальная пацыентка, з якой у нашай краіне пачаліся трансплантацыі сэрца, просіць у людзей дапамогі. Скантактавацца з Радкевічамі можна па тэлефоне +375 33 6683071 (Юрый Анатолевіч).
 
-25%
-30%
-30%
-20%
-30%
-20%
-35%
-25%
-10%
-10%
0073023