Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Прымаючы сёння першага намесніка дырэктара ФСБ - кіраўніка Пагранічнай службы Расіі генерал-палкоўніка Уладзіміра Пронічава, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яму заўсёды прыемна сустракацца з прадстаўнікамі расійскай ваеннай эліты, таму што людзі, якія нясуць службу Айчыне, выклікаюць гордасць і павагу.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць абмеркаваць з Уладзімірам Пронічавым шэраг рабочых пытанняў узаемадзеяння ў пагранічнай сферы, аховы беларуска-расійскай граніцы - агульнага рубяжа з Захадам для дзвюх краін.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, да вырашэння існуючых праблем, у тым ліку ў барацьбе з міграцыйнымі патокамі, наркабізнесам і наркатрафікам, апошнім часам удалося прыцягнуць Еўрапейскі саюз. Аднак бяспеку Беларусі і Расіі ніхто, акрамя саміх беларусаў і расіян, не забяспечыць, упэўнены прэзідэнт.

У ходзе сустрэчы былі закрануты праблемы пачатага рэфармавання пагранічных падраздзяленняў Расіі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта крок у патрэбным напрамку. Але мы зацікаўлены, каб пагранвойскі Расійскай Федэрацыі не згубіліся ў ФСБ, сказаў Аляксандр Лукашэнка.