Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Сістэма МУС з'яўляецца найбольш аб'ёмнай і нават грувасткай сярод рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада на нарадзе па пытаннях арганізацыйна-штатнай структуры гэтага ведамства.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што цяпер у цэнтральным апараце МУС на ўліку 1 тысяча чалавек. У той жа час праверка паказала, што структуры ведамства выконваюць вельмі шмат дубліруючых функцый. Гэта не толькі прыводзіць да неабгрунтаваных затрат, але і негатыўна адбіваецца на выніках работы, перакананы прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што "залішне грувасткія органы ўлады цяжарам кладуцца на дзяржаўны бюджэт".

Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць рэструктурызацыі структур МУС і ў цэлым навядзення парадку ў сілавым блоку. Пастаўленыя задачы трэба вырашаць "не колькасцю, а ўменнем", сказаў ён. МУС павінна быць мабільным і дзейнічаць па першаму сігналу насельніцтва. "Няма неабходнасці ствараць новыя структуры, каб абараняць народ, гэта павінна рабіць наша народная міліцыя", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў таксама, што гэта нарада стане адпраўным пунктам па ўпарадкаванню структуры кіравання ў нашай дзяржаве, і перш за ўсё ў сілавым блоку.