Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Гомельская вобласць застаецца адным з самых крымінагенных рэгіёнаў рэспублікі. Такую інфармацыю агучыў начальнік упраўлення ўнутраных спраў /УУС/ Гомельскага аблвыканкама Валерый Яромкін на прэс-канферэнцыі 29 кастрычніка, якую ўпершыню правёў пасля назначэння на пасаду.

Па колькасці ўчыненых злачынстваў вобласць займае лідзіруючую пазіцыю. Сітуацыя на Гомельшчыне вызначаецца перш за ўсё яе прыгранічным размяшчэннем, лічыць Валерый Яромкін. "Вобласць - своеасаблівыя вароты, праз якія ідуць патокі ва Украіну, Расію і назад".

Як адзначыў начальнік УУС, у Гомельскай вобласці назіраецца рост злачынстваў па лініях усіх службаў, у тым ліку па крымінальнаму вышуку - практычна на 15 працэнтаў. У той жа час павялічылася раскрывальнасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. На працягу гэтага года было раскрыта 8 забойстваў мінулых гадоў.

За 9 месяцаў работы было зарэгістравана больш за 40 тысяч заяў і паведамленняў грамадзян. Начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама выказаў упэўненасць, што гэта паказчык таго, што грамадзяне не баяцца звяртацца ў міліцыю і давяраюць праваахоўным органам. Паводле слоў Валерыя Яромкіна, пры разглядзе атрыманых паведамленняў па 19 тысячах з іх былі ўзбуджаны крымінальныя справы.
0058648