1. Лукашенко и Алиев встретились в Азербайджане: что обсуждали на переговорах
  2. «Ты как будто забываешь, кто ты. Невероятно тупеешь, чудовищно». Честно о том, что происходит в декрете
  3. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  4. «Спросили, связана ли работа с политикой». Как белорусы сейчас проходят украинскую границу
  5. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  6. Приговоры, задержания и фотопроект о детях политзаключенных. Что происходило в Беларуси 14 апреля
  7. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  8. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  9. Ставка рефинансирования, уловки мошенников, дачи под Минском и удивительная страховая выплата — все за вчера
  10. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  11. Белоруска запустила уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  12. Умер автор белорусского букваря Анатолий Клышко
  13. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  14. Спектакль по книге Алексиевич исчез из репертуара РТБД. Что известно?
  15. Как наши спецслужбы могут задерживать белорусов в России? Спросили у эксперта
  16. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  17. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  18. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  19. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  20. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  21. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  22. В Беларуси построят хранилище для отходов с БелАЭС. Выбор площадки все еще идет
  23. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  24. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  25. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  26. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 8,5%
  27. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  28. Сегодня завершается сбор средств на проект TUT.BY
  29. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  30. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет


Таіса КАНДРАЦЕНКА,

У рэдакцыю газеты "Звязда" звярнуўся калектыў педагогаў дапаможнай школы-інтэрната № 7 г. Мінска з просьбай дапамагчы абараніць інтарэсы дзяцей гэтага інтэрната. У школе вучацца і жывуць дзеці з інтэлектуальнай недастатковасцю, якія засталіся без апекі бацькоў. Педагогі занепакоены тым, што на ўзроўні Мінгарвыканкама разглядаецца пытанне ліквідацыі гэтай адзінай у сталіцы ўстановы для такіх дзяцей...



— Мы напісалі лісты ў розныя інстанцыі і зараз звярнуліся па дапамогу ў прэсу, — кажа педагог-дэфектолаг Генадзь Баравік.— Так наш калектыў спрабуе дастукацца да людзей, якія будуць прымаць рашэнне пра будучыню нашай школы. Існуюць асобна дапаможныя інтэрнаты для хворых дзяцей і асобна — інтэрнаты для дзяцей здаровых, але якія засталіся без апекі бацькоў. Наш інтэрнат асаблівы. Ён быў створаны 25 гадоў таму для таго, каб вырашыць праблему дзяцей, якія сутыкнуліся адразу з дзвюма бедамі: яны нарадзіліся хворымі, з інтэлектуальнай недастатковасцю, і засталіся без апекі бацькоў.

Сёння для выхаванцаў інтэрната выкарыстоўваюць беражлівую тэрміналогію — "дзеці з умеранай інтэлектуальнай недастатковасцю". Гэта робіцца для таго, каб стварыць да іх спрыяльнае стаўленне ў грамадстве. Насамрэч гэта — "разумова адсталыя" дзеці. Так завуць звычайна ўсю групу дзяцей, якая адстае ў развіцці ад сярэдняга ўзроўню падчас школьнага навучання. Але група вельмі складаная, бо прычыны і прырода адсталасці могуць быць зусім рознымі. Адрозніваюць два тыпы такіх дзяцей: адсталыя з-за хваробы (псіхічнай ці нервовай) і адсталыя з-за якога-небудзь арганічнага дэфекту. Калі першы тып дзяцей можна вылечыць, то другі не паддаецца лячэнню. Якраз дзеці другога тыпу і навучаюцца ў школе-інтэрнаце №7. Адны з іх не развіваюцца да ўзроўню дзяцей 2-7 гадоў, іншыя — захоўваюць рысы інтэлекту дванаццацігадовага дзіцяці.

Гэты інтэрнат будаваўся спецыяльна пад патрэбы для дзяцей-сірот з інтэлектуальнай недастатковасцю. Для гэтага было адведзена 5,8 гектара зямлі. Месца выбіралася такое, каб дзецям было камфортна і ўтульна (яны ж без бацькоў засталіся!). У дзяцей ёсць стадыён, яблыневы сад і дастатковая тэрыторыя для жыцця і адпачынку. У самой школе створана эфектыўная база сацыялізацыі: бытавыя і гульнявыя пакоі, блокі-кватэры, класы-гасцёўні, якія прадугледжваюць наяўнасць працоўнай зоны з адпаведнай мэбляй, навучальнымі дапаможнікамі, камп'ютарам і зонай адпачынку з тэлевізарам, DVD, мяккай мэбляй і цацкамі. У школе сфарміраваліся асаблівыя адносіны паміж дзецьмі: старэйшыя клапоцяцца пра малодшых. Педагогі лічаць, што дзеці ўжо прывыклі да пэўнага рытму жыцця ў сценах школы (што для дзяцей з такім дыягназам проста неабходна), любая змена асяроддзя, звычак можа прывесці да пагаршэння іх стану і да агрэсіі.

— Занепакоенасць педагогаў гэтай установы недарэмная, — кажа кандыдат псіхалагічных навук, загадчыца кафедры клінічнай псіхалогіі БДПУ ім. М. Танка Таццяна Гаўрылка. — Псіхалагічныя асаблівасці дзяцей-сірот з інтэлектуальнай недастатковасцю абумоўліваюць складанасць адаптацыйных механізмаў, патрабуюць арганізацыі спецыяльнай дапамогі з удзелам спецыялістаў-псіхолагаў. Нам добра вядомы і ўжо апісаны факты цяжкіх зрываў далікатных адаптацыйных механізмаў псіхікі такіх дзяцей, якія ўзнікаюць у момант пераходу з дзіцячага дома ў школу для дзяцей-сірот. Уявіце сабе звычайнае хатняе дзіця, якое стала першакласнікам. Для яго такія перамены ў жыцці — стрэс, але такое малое ўвечары вяртаецца дахаты "падмацаваць сілы". Гэтага пазбаўлены дзеці-сіроты. Ім няма дзе падмацаваць сілы, і таму пры пераходзе з дзіцячага дома ў школу-інтэрнат, калі адбываецца змена дзіцячага і педагагічнага калектыву, месца пражывання, цацак, бытавога асяроддзя, узнікае маса праблем. Пераадоленне гэтай "мяжы" патрабуе велізарных высілкаў з боку ўсяго калектыву школы-інтэрната, часам гэты працэс зацягваецца на доўгі час, а завяршаецца, як правіла, толькі ў канцы трэцяга-чацвёртага класа. Таму "выдзіранне" дзяцей са звыклай, адносна стабільнай бытавой, сацыяльнай і адукацыйнай сітуацыі, баланс якой дасягаўся значнымі высілкамі, ацаніць як нешта пазітыўнае я не магу.

Педагогі школы-інтэрната ўпэўнены, што праблемы адаптацыі ўзнікаюць нават у здаровых дзяцей-сірот. Прыклад паспешлівых рашэнняў ужо быў у іх установе... Гэты выпадак адбыўся з адным з былых выхаванцаў школы-інтэрната. Хлопчык паступіў у школу з дзіцячага дома. Падчас навучання аказалася, што ён вучыцца на "выдатна", паводзіць сябе добра і на дзіва адкрыты і добры. Стала ясна, што ён здаровы і не можа знаходзіцца ў іх установе. Але педагогі бачылі, што хлопчык яшчэ не падужэў настолькі, каб пераходзіць у школу-інтэрнат для здаровых дзяцей, і хацелі пару гадоў паназіраць за ім, даць яму раскрыцца... Але яго выхавальніца верыла ў яго і рашуча была супраць таго, каб ён вучыўся з дзецьмі з дыягназам! Яна некалькі разоў збірала камісію, каб зняць выхаванцу дыягназ. Калі ж гэта здарылася і хлопчыка прызналі здаровым, то адправілі ў звычайную школу-інтэрнат для сірот. Але хлопчык не змог адаптавацца ў новай школе, стаў уцякаць, бадзяцца і ўрэшце стаў таксікаманам.

— У нас ён быў выдатным хлопчыкам, — кажа Генадзь Мікалаевіч. — Проста адзін адаптуецца хутка і лёгка, другі — павольна і цяжка. Нашы дзеці ў сілу сваіх дыягназаў не могуць гэта рабіць лёгка. Добрыя звычкі фарміруюцца доўга і з вялікімі намаганнямі. Нам сказалі, што нашых дзяцей аб'яднаюць з дзецьмі з тымі ж дыягназамі, але ў якіх ёсць бацькі, маўляў, гэта будзе пачаткам сацыялізацыі для сірот...

На думку педагогаў, за гэтыя гады яны змаглі намацаць самую прымальную форму інтэграцыі і сацыялізацыі такіх дзяцей. З першага класа іх пачынаюць рыхтаваць да самастойнага жыцця, прывучаюць да працы і самаабслугоўвання. Школьнікі ўдзельнічаюць у розных раённых конкурсах, наведваюць сваякоў, жывуць у сем'ях у Італіі і Ірландыі на канікулах. Педагогі школы шукаюць для выпускнікоў працоўныя месцы. Але нават пасля заканчэння ПТВ, калі дзіця пачынае працаваць, то на працягу пяці гадоў яно знаходзіцца пад патранатам супрацоўнікаў школы-інтэрната №7.

— Ёсць яшчэ сама меней дзве прычыны, чаму нельга расфарміроўваць школу-інтэрнат №7, — дадае аргументаў кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры клінічнай псіхалогіі БДПУ ім. М. Танка Ганна Давідовіч. — Адна з іх — гэта дэзадаптацыя. Справа ў тым, што псіхалогія сіроцтва ўяўляе сабою асобную галіну псіхалагічнай навукі, у рамках якой апісаны феномены, уласцівыя псіхалогіі дзіцяці-сіраты. Напрыклад, у нейрапсіхалогіі дзіцячага ўзросту апісаны з'явы недаразвіцця цэнтральнай нервовай сістэмы дзяцей, якія выхоўваюцца ва ўмовах устаноў закрытага тыпу. Калі аб'яднаць дзяцей-сірот з дыягназам і хатніх дзяцей, у якіх таксама дыягназ, разам, то падобная сітуацыя можа дэзадаптаваць не толькі сірот, але і "хатніх" дзяцей. Педагогам і псіхолагам, якія працуюць у школах-інтэрнатах і дзіцячых дамах, добра вядомы цяжкасці сацыялізацыі: праявы агрэсіўных і асацыяльных паводзін (уцёкі, бадзяжніцтва, крадзеж, ужыванне псіхаактыўных рэчываў) з боку сваіх выхаванцаў. Дзесяцігоддзямі выпрацаваная сістэма мінімізацыі гэтых праяў не можа быць раптоўна перанесена і ўжыта ў іншай сацыяльнай і адукацыйнай сітуацыі.

Яшчэ адна прычына — страта ўнікальнай адукацыйнай установы, эксперыментальнай пляцоўкі для апрабацыі і ўкаранення новых адукацыйных тэхналогій, прызначаных для самых цяжкіх катэгорый дзяцей. Сёння ўвесь свет арыентуецца на адзінкавасць і ўнікальнасць кожнага дзіцяці, таму дзіўнымі і неабгрунтаванымі выглядаюць спробы ўніфікацыі сістэмы спецыяльнай адукацыі, аб'яднання дзяцей з рознымі адукацыйнымі і псіхалагічнымі патрэбамі.

Пра тое, чаму ўсё ж інтэрнат збіраюцца зачыніць, карэспандэнту "Звязды" распавяла загадчыца сектара сацыяльна-педагагічнай працы і аховы дзяцінства Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зінаіда Вараб'ёва.

— Хачу адзначыць, што мы толькі разглядаем пытанне пра магчымасць ліквідацыі школы-інтэрната №7. Насамрэч, яшчэ ніякіх рашэнняў не прынята. Справа ў тым, што на студзень 2012 года ў шасці дзіцячых дамах і трох дапаможных школах-інтэрнатах выхоўваюцца 1028 дзяцей. Гэта складае ўсяго 70% ад наяўных месцаў у гэтых установах.

У адпаведнасці з даручэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца захады па аптымізацыі сеткі дзіцячых інтэрнатных устаноў горада. З 2008 года ўжо зачынены школа-інтэрнат № 1, школа-інтэрнат №3 і дзіцячы дом № 8.

— З чым звязана такое "масавае закрыццё" гэтых устаноў?


— Справа ў тым, што сёння мы, сумесна з сацыяльна-педагагічнымі цэнтрамі і органамі апекі, развіваем магчымасць іншых формаў уладкавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. А гэта і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, і апякунскія сем'і, якія замяшчаюць родныя. Больш за тое, значна павялічылася колькасць дзяцей, якіх усынавілі...

Хачу дадаць, што на сённяшні дзень у ліку зноў выяўленых дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, 82% уладкаваны ў сем'і! Гэта вельмі добры паказчык. І натуральна, што дзяцей у школах-інтэрнатах становіцца менш. Гэтаму радавацца трэба!

— Але зараз паўстала пытанне аб ліквідацыі школы-інтэрната № 7, дзе выхоўваюцца дзеці з інтэлектуальнай недастатковасцю. Такім дзецям знайсці сям'ю вельмі цяжка...

— Каб знайсці дзіцяці сям'ю, працуюць і ўстановы інтэрнатнага тыпу ў абавязковым парадку. Я не буду казаць пра ўсе, а толькі пра дзіцячы дом №3. Дарэчы, там дзеткі знаходзяцца такія ж, як і ў школе-інтэрнаце № 7, толькі малодшага ўзросту. Гэта значыць, што там жывуць дзеці з лёгкай і ўмеранай інтэлектуальнай недастатковасцю. Але педагагічны калектыў дзіцячага дома №3 за апошнія чатыры гады працаваў так, што за гэты час 25% дзяцей гэтай установы знайшлі сем'і, нягледзячы на дыягназ. Бывае, што і самі бацькі забіраюць сваіх пакінутых дзяцей! Так, нядаўна з дзіцячага дома бацькі забралі сваю дачку з сіндромам Даўна.

— Калі ўсё ж вырашаць расфарміраваць вучняў школы-інтэрната №7, то ў якія ўстановы дзяцей плануецца перавесці?

—Такой установы, як "дапаможная школа-інтэрнат №7" для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ужо не павінна існаваць з 1 верасня мінулага года. Таму што ў сілу ўступіў кодэкс аб адукацыі. У ім сказана, што дзеці-інваліды не павінны жыць ізалявана. Калі такія дзеці становяцца выпускнікамі, то яны не зусім гатовыя жыць у соцыуме, яны вельмі цяжка і доўга сацыялізуюцца.

У горадзе зараз тэндэнцыя развіцця інклюзіі — гэта навучанне кожнага дзіцяці па месцы жыхарства. Створаны апорныя школы ў кожным раёне, дзе могуць навучацца дзеці з ДЦП і дзеці з парушэннямі псіхафізічнага развіцця. Сёння ўсё робіцца для таго, каб дзеткі атрымлівалі адукацыйныя паслугі па месцы жыхарства і жылі не побач, а разам са сваімі здаровымі аднагодкамі. Але ўтварыць інтэграваныя класы з дзецьмі з інтэлектуальнай недастатковасцю няма магчымасці. Пакуль ні бацькі, ні педагогі да гэтага не гатовы і наогул грамадства наша не гатова. Таму дзетак з лёгкай інтэлектуальнай недастатковасцю (91 дзіця) класамі, не разбураючы сувязі, не ломячы звычак у калектыве, перавядуць у дапаможную школу-інтэрнат №10. Мы разумеем, што ў педагогаў школы-інтэрната №7 з дзецьмі сфарміраваліся блізкія адносіны, менавіта таму мы прапануем педагогам, настаўнікам і выхавальнікам перайсці разам з дзецьмі ў іншую ўстанову. Гэтая школа-інтэрнат запоўнена прыкладна напалову. Там вучацца "бацькоўскія" дзеці з тым жа дыягназам, што і ў дзяцей-сірот. Мы спадзяёмся, што так у дзяцей-сірот з'явіцца магчымасць хоць трохі сацыялізавацца. Дзеці змогуць пасябраваць адзін з адным, магчыма, пачнуць ездзіць у госці, а значыць, у іх з'явіцца больш шанцаў каму-небудзь спадабацца, знайсці сям'ю і сапраўдны дом...

Самыя цяжкія дзеткі (іх каля сарака) звычайна пасля заканчэння дапаможнай школы ідуць у сістэму сацыяльнай абароны. Іх плануецца перавесці ў дзіцячы дом № 3. Гэтыя дзеці там ужо былі малымі. Для гэтага закладваюцца сродкі, каб падрыхтаваць для больш дарослых дзетак належныя ўмовы: туалеты, душавыя кабінкі, дадатковыя спальні. Вучыцца гэтыя дзеці будуць у школе-інтэрнаце № 11, іх будуць вазіць кожны дзень на вучобу.

— Ці вядома, каму будзе перададзены будынак школы-інтэрната №7 пасля расфарміравання дзяцей у іншыя ўстановы?

— Хутчэй за ўсё, яго перададуць дому-інтэрнату для інвалідаў. Сёння колькасць інвалідаў у гэтай установе перавышае санітарныя нормы ў тры разы. А туды трапляе і частка выпускнікоў школы-інтэрната №7. Звычайна гэта дзеці другога аддзялення — інваліды, якія не размаўляюць ці гавораць толькі некалькі слоў. У такіх дзяцей звычайна шмат спадарожных захворванняў, якія не дазваляюць ім атрымаць прафесію і, у сілу разумовага развіцця, уключыцца ў працоўную дзейнасць. Выпускнікі першага аддзялення школы-інтэрната №7 ідуць вучыцца ў ПТВ, а потым працаваць.

— Педагогі школы-інтэрната № 7 выступаюць супраць таго, каб інтэрнат расфарміроўвалі...

—Так, я ведаю! Маўляў, дзяцей раскідаюць па розных установах. Але гэта ж няпраўда! І людзі вінавацяць нас у тым, што мы нядобра паступаем з гэтымі дзецьмі. Але ніхто не думае пра тое, ці так ужо добра дзецям там, у так званай "установе закрытага тыпу". Гэтыя дзеці быццам бы адлучаны ад грамадства. Але мы не зможам адгарадзіць сябе ад сірот. Так ці інакш яны трапляюць у грамадства, і трэба рыхтаваць не толькі дзяцей да сацыялізацыі, але і наадварот, грамадству трэба навучыцца прымаць такіх дзяцей з іх хваробамі, болем і недахопамі. Педагогі ў школе-інтэрнаце адпрацавалі і пайшлі дахаты. А дзеці засталіся ва ўстанове, і так шмат гадоў... У новым інтэрнаце сіроты будуць жыць з "бацькоўскімі" дзецьмі, а ў іх кругагляд больш шырокі, у іх наогул свет уладкаваны інакш — гэта свет сям'і! Такім чынам у сірот з'явіцца магчымасць даведацца пра гэты свет крышачку больш...

Дырэктар дапаможнай школы-інтэрната №10, Уладзімір Сяксяеў:

"Калі прымуць рашэнне перавесці дзяцей са школы-інтэрната №7 да нас, то, безумоўна, мы іх прымем і будзем з імі працаваць. Тут ужо пытанне не ў тым, хачу я гэтага ці не — гэта ж не мая прыватная школа. На месцы ўжо будзем адаптавацца ўсе.

Я не думаю, што для дзяцей гэта будзе нейкай трагедыяй. Першае аддзяленне пераходзіць цалкам да нас, і класы не дробняць. Наша задача — зрабіць так, каб "хатнія" дзеці і дзеці-сіроты змаглі знайсці агульную мову і пасябраваць. А гэта ўжо праца педагогаў. Вось калі б звычайных дзяцей і дзяцей з дыягназам аб'ядноўвалі, то было б складаней. А так праграма ў іх адна, дыягназы таксама. Да таго ж, разам з дзецьмі да нас прыходзяць і педагогі-дэфектолагі высокага ўзроўню, а гэта значна палегчыць адаптацыю для ўсіх.

Мы спадзяёмся, што ў нас дзецям будзе добра: памяшканне ў нас пасля капітальнага рамонту, тэрыторыя вельмі вялікая і прыгожая, нават вавёркі бегаюць! Мне здаецца, наша школа — не горшы варыянт". 
0071694