Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка прыняў удзел ва ўрачыстым вечары з нагоды 85-годдзя ўтварэння ВЛКСМ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Камсамол быў самай масавай маладзёжнай арганізацыяй у гісторыі нашай Айчыны, падкрэсліў беларускі лідэр. І як бы ні спрабавалі пэўныя сілы сказіць гісторыю, выкрасліць яе гераічныя старонкі, ім гэта не ўдалося. Гераізм камсамольцаў, праяўлены ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у пасляваенны стваральны перыяд залатой старонкай увайшоў у летапіс народнай славы нашай краіны. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што цяжка пераацаніць уклад камсамола ў стварэнне магутнай дзяржавы, якая першая пакарыла космас і гарантавала баланс сіл у свеце.

ВЛКСМ па праву лічыўся кузняй кадраў для ўсіх сфер дзяржаўнага кіравання, падкрэсліў прэзідэнт. І сёння вышэйшае кіраўніцтва нашай маладой суверэннай дзяржавы - практычна ўсе выхадцы з камсамола. Лепшае з камсамольскага вопыту запатрабавана сучаснасцю.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, моладзь і ўлада абавязкова павінны ўзаемадзейнічаць, каб сумеснымі намаганнямі дасягаць намечаных мэт. Прэзідэнт паставіў задачу, каб Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі стаў асноўнай вызначальнай арганізацыяй, якая павінна не толькі ведаць, але і ўмець вырашаць маладзёжныя праблемы.

У Беларусі інтарэсы маладых людзей абаронены на самым высокім дзяржаўным узроўні. У краіне рэалізуецца Рэспубліканская праграма "Моладзь Беларусі", у адпаведнасці з якой з 1996 года амаль 30 тысяч маладых сем'яў атрымалі сваё жыллё. Дзяржава аказала дапамогу амаль 75 тысячам маладых забудоўшчыкаў у крэдытаванні жыллёвага будаўніцтва.

Выпускнікам ВНУ, тэхнікумаў, прафтэхвучылішчаў гарантавана першае рабочае месца, што стварае аднолькавыя ўмовы для жыццёвага старту моладзі.

Як падкрэсліў прэзідэнт, у краіне накопліваецца каштоўнейшы вопыт патрыятычнага і грамадзянскага выхавання падрастаючага пакалення. Актыўна развіваюцца новыя формы работы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у падлеткавым і маладзёжным асяроддзі. Пры непасрэдным удзеле саюза моладзі і піянерскай арганізацыі актывізуецца міласэрніцкі і валанцёрскі рух, што асабліва значна напярэдадні 60-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Кіраўнік дзяржавы лічыць важным аднаўленне традыцый студэнцкіх будаўнічых атрадаў, працоўных спаборніцтваў моладзі.

На думку прэзідэнта Беларусі, задача БРСМ - у рэальных справах стаць дастойным пераемнікам лепшых традыцый камсамола. Пры гэтым неабходнай умовай вырашэння ўсіх праблем з'яўляецца ўласны ўдзел кожнага маладога чалавека ў рэалізацыі маладзёжных праграм. А такі ўдзел, як пацвярджае гісторыя камсамола, найбольш паспяхова рэалізуецца праз маладзёжныя арганізацыі і аб'яднанні.

Неабходна дапамагаць маладым людзям аб'ектыўна ацэньваць рэальную карціну сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, каб актыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні дзяржаўных задач.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што па-сапраўднаму мацаваць магутнасць нашай краіны могуць толькі адукаваныя і высокапрафесійныя людзі. Менавіта таму вялікая ўвага ўдзяляецца маладым талентам. Спецыяльным фондам прэзідэнта Беларусі праводзіцца мэтанакіраваная работа па сацыяльнай падтрымцы таленавітых навучэнцаў і студэнтаў, па фінансаванню праграм і мерапрыемстваў, якія стымулююць інтэлектуальна-творчую дзейнасць вучнёўскай моладзі. Беларускі лідэр запэўніў, што дзяржава і надалей мае намер выдзяляць сродкі для падтрымкі маладых талентаў.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што канструктыўная і стваральная дзейнасць дапаможа вярнуць у маладзёжнае асяроддзе пачуццё калектывізму, каб разам працаваць дзеля адзінай мэты: стварэння магутнай і квітнеючай Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што маладзёжная арганізацыя патрэбна сёння перш за ўсё старэйшаму пакаленню для таго, каб моладзь дапамагала ў рэалізацыі задач, якія стаяць перад дзяржавай і грамадствам. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што неабходна аказваць ўсялякае садзейнічанне моладзі ў добрых пачынаннях."Мы нічога не выдумляем, мы ідзём ад жыцця. Няхай нават няма таго размаху, што быў у мінулым, затое рэальна існуе нармальная структура, якая ў любы момант можа быць задзейнічана для вырашэння дзяржаўных задач", - заявіў прэзідэнт краіны.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, простымі лозунгамі моладзь сёння не аб'яднаеш. Метады работы трэба ўдасканальваць, таму што маладыя людзі валодаюць вельмі высокім адукацыйным узроўнем, і маладзёжная арганізацыя павінна быць сапраўды цікавая для іх. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што "мы павінны спакойна, без кампанейшчыны і націску на моладзь адрадзіць усё тое лепшае, што было ўласціва камсамолу".

За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці Аляксандр Лукашэнка ўручыў БРСМ Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.