Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Пленарнае пасяджэнне першай рэспубліканскай канферэнцыі "Моладзь у навуцы" адкрыў дакладам "Нанатэхналогіі і нанаматэрыялы" першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь.

Як паведаміў ён карэспандэнту БЕЛТА, у ХХІ стагоддзі развіццё чалавецтва будуць вызначаць нанаразмерныя структуры, якія даюць магчымасць, напрыклад, зменшыць элементы электроннай і аптычнай апрацоўкі інфармацыі да асобных атамаў і малекул. З практычным прымяненнем нанаматэрыялаў надыдзе новая эра ў інфармацыйных тэхналогіях, мікраэлектроніцы, медыцыне, розных галінах прамысловасці.

Паводле слоў акадэміка, цікавасць да гэтай галіны ведаў у свеце сёння вельмі вялікая. Яна абумоўлена як складанасцю з'яў, якія даследуюцца, так і важнасцю іх найхутчэйшага ўкаранення ў народнай гаспадарцы. Даследаванні ў гэтым напрамку ў Беларусі каардынуе дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма "Нанатэхналогіі".

Дасягненні айчынных вучоных значныя і прызнаны сусветным навуковым супольніцтвам. Ёсць цікавыя напрацоўкі, якія неабходна як мага шырэй укараняць у вытворчасць, а без моладзі гэта зрабіць немагчыма. Таму мэта майго выступлення на канферэнцыі, адзначыў акадэмік Пётр Віцязь, па-першае, пазнаёміць аўдыторыю з тым, што робіцца, і чаму гэта важна. Па-другое, зацікавіць, каб маладыя вучоныя з уласцівым ім энтузіязмам уключаліся ў працэс далейшых даследаванняў. Урэшце рэшт задача практычнага ўкаранення нанатэхналогій ў бліжэйшы час будзе ўскладзена на іх плечы.
,