Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Беларускі суперкамп'ютэр "СКІФ" К-500 магчыма ўвойдзе ў спіс 500 самых прадукцыйных камп'ютэрных сістэм у свеце - top500. Заяўку на яго ўключэнне ў top500 падалі вучоныя Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук. Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА Мікалай Парамонаў - выканаўчы дырэктар праграмы Саюзнай дзяржавы "СКІФ", у рамках якой і распрацавана гэта кластэрная канфігурацыя, пікавая прадукцыйнасць устаноўкі, якая адкрывае мадэльны рад другога пакалення беларускага суперкамп'ютэра, 700 мільярдаў аперацый за секунду, рэальная - 423,6 мільярда за секунду.

Паводле слоў спецыяліста, спіс самых прадукцыйных камп'ютэрных сістэм у свеце публікуецца два разы ў год - у чэрвені і лістападзе. У апошнім з іх, апублікаваным летам гэтага года, уключаны суперкамп'ютэры з 34 краін, але толькі 12 з іх з'яўляюцца распрацоўшчыкамі і вытворцамі канфігурацый, вытворчасць якіх набліжаецца да трыльёна аперацый за секунду. Гэта ЗША, Германія, Японія, Вялікабрытаня, Паўднёвая Карэя, Канада, Кітай, Ганконг, Швецыя, Швейцарыя, Расійская Федэрацыя, Індыя. Беларускія спецыялісты спадзяюцца, што далей гэты спіс прадоўжыць наша краіна, сказаў на завяршэнне Мікалай Парамонаў.