Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


27 кастрычніка пасол ЗША на Беларусі Джордж Крол перадаў у дар Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна набор відэаабсталявання, кніг, кампакт-дыскаў і іншых публікацый агульным коштам больш за 19000 долараў, паведамілі з амбасады ЗША на Беларусі.

Атрымальнікам гэтай калекцыі стаў "Амерыканскі куток", адкрыты ў бібліятэцы з чэрвеня 2002 года. З таго часу народ Злучаных Штатаў перадаў Пушкінскай бібліятэцы вялікую колькасць друкаваных і электронных матэрыялаў, кошт якіх склаў звыш 37000 долараў. Апошні з такіх падарункаў быў зроблены ў красавіку гэтага года, калі бібліятэка атрымала калекцыю амерыканскай літаратуры з 900 твораў лепшых амерыканскіх пісьменнікаў.

У камплект абсталявання, перададзенага паслом Кролам, уваходзяць тэлевізар, відэамагнітафон, DVD-плэер, кнігі і электронныя матэрыялы па культуры і гісторыі Злучаных Штатаў. Аналагічныя калекцыі атрымаюць усе шэсць "Амерыканскіх куткоў" па ўсёй Беларусі — іх агульны кошт складзе больш за 87000 долараў.