Поддержать TUT.BY
66 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Холдинги создали. На очереди — госкорпорации. В чем суть смены вывесок?
  2. «Куды ідзеш, Беларусь?» Тадеуш Кондрусевич провел «прощальную службу» в Минске. Как это было
  3. «В весе 115 кг я перестала выходить из дома». История девушки, похудевшей на 55 килограммов
  4. Что происходит в Беларуси 25 января
  5. Лукашенко чиновникам про биометрические паспорта: Даже двойки нельзя вам поставить по защите персональных данных
  6. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  7. Студента БГУИР, которому суд дал 114 суток ареста за марши, отчислили из университета
  8. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг
  9. В квартирах хотят запретить держать некоторых животных. В планах — и ограничения по контактным зоопаркам
  10. Чиновники придумали, как законодательно «закрепить статус» Всебелорусского народного собрания
  11. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  12. За сутки умерли 10 пациентов с коронавирусом. Минздрав озвучил последние цифры о COVID-19
  13. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  14. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  15. История о том, как простой парень спас семью из пожара, получил медаль «За отвагу» — и как сложились их судьбы
  16. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  17. Перед жительницей Петербурга, получившей удар в живот, извинились — и руководство полиции, и сам полицейский
  18. В 2020-м году — семилетний антирекорд по покупке квартир. Эксперты рассказали, что происходит
  19. «Ответила: «Да». Ролик, где минчанин делает предложение, набрал около семи миллионов просмотров
  20. Британские СМИ о подробностях крупной аферы: подозреваемый бежал через Минск, за бизнес-джет платил наличными
  21. Поддержать TUT.BY может каждый. Вот простой и полезный способ
  22. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  23. Балаба: Минский ОМОН готов к возможным весенним акциям протеста
  24. Порье нокаутировал Конора Макгрегора
  25. В Беларуси готовятся нанести удар по коррупции. Что хотят изменить
  26. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  27. «Место делали для себя и для гостей». Рядом с метро «Площадь Победы» открылся небольшой рестобар
  28. Погода на неделю: циклон «Ларс» принесет в Беларусь снег, мокрый снег и дождь
  29. Помните, как ЦИК забросали жалобами на нерегистрацию Бабарико? Теперь хотят ввести изменения по обращениям
  30. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать


Зміцер Лукашук,

Перамовы па вяртанні канала Euronews у кватэры мінчукоў цягнуцца ўжо больш за два месяцы. Канал быў адключаны 1 студзеня і, нягледзячы на тое, што адразу былі спадзяванні на станоўчае вырашэнне гэтага пытання цягам некалькіх тыдняў, зрухаў у перамовах паміж Ліёнам і Мінскам не відаць і зараз.

фото

Паводле слоў прадстаўніка "Мінскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак" Максіма Дубовіка, іх прадпрыемства не задавальняюць фінансавыя ўмовы, якія выстаўляе Euronews.

Максім Дубовік:
Пазіцыя прадпрыемства (наконт заключэння пагаднення на трансляцыю канала Euronews — Еўрарадыё) не змянілася з моманту нашай апошняй з вамі тэлефоннай размовы”.

Еўрарадыё: “
А пазіцыя гэтая ў тым, што вас не задавальняюць камерцыйныя ўмовы?”

Максім Дубовік:
Дакладна так”.

Пра тое, якую лічбу МТІСу называе Ліён і на якой зніжцы настойвае сталічны аператар, суразмоўца не кажа. Маўляў, гэта камерцыйная таямніца.

Цікава, што яшчэ ў мінулым годзе МТІС трансляваў у кватэры мінчукоў Euronews, набыўшы правы на паказ у таемнага расійскага пастаўшчыка па завышаным кошце. Гэтага не хавае нават начальнік упраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі Уладзімір Ядранцаў.

Уладзімір Ядранцаў:
Дыстрыб’ютары, якія пастаўлялі канал у Рэспубліку Беларусь, паводле неправеранай інфармацыі, вельмі завышалі кошт і ён стаў непад’ёмным для МТІС”.

Наколькі кошт быў завышаны, як і тое, што гэта быў за расійскі дыстрыб’ютар, ні ў МТІС, ні ў Мінінфармацыі не ўдакладняюць. Між тым вядома, што ў Ліёне вельмі здзівіліся, калі даведаліся, што пагадненне на паказ Euronews МТІС падпісаў не з імі наўпрост, а з нейкім пасярэднікам.

Зараз гэтага пасярэдніка няма — перамовы ідуць наўпрост паміж Мінскам і Ліёнам. Але як вынікае са слоў Максіма Дубовіка, нават “незавышаны” кошт трансляцыі Euronews МТІС сёння не задавальняе — яны хочуць яшчэ зніжку.

У Ліёне ж каментаваць эканамічны бок перамоў адмаўляюцца. Прадстаўніца канала Юлія Сільверстава спасылаецца на камерцыйную таямніцу.

Юлія Сільверства:
Гэта камерцыйная таямніца і я не магу вам сказаць, ні на колькі менш будзе кошт, ні колькі ён будзе ўвогуле. Але сітуацыя нармальная і хутка павінна нешта быць канкрэтнае”.

Між тым з дасведчанай крыніцы Еўрарадыё даведалася, што і сённяшняя прапанова Euronews прымальная для МТІС. Але рашэнне, маўляў, выносіцца не ў самой кампаніі.

Эксперт:
Рашэнне прымаецца не ўнутры кампаніі. Пры гэтым саступкі былі атрыманыя (МТІС ад Euronews — Еўрарадыё). Праўда, насамрэч эканоміка пытання там досыць складаная: кошт кантракта яшчэ не азначае, што столькі і атрымліваецца. Там і падаткі вылічваюцца, і на канвертацыю нешта ідзе. Але зараз ніякіх эканамічных праблем не павінна быць і эканамічнай мэтазгоднасці ў тым, каб не ўключаць Euronews у МТІС, няма”.

Эксперт сцвярджае, што за ўсёй гэтай гісторыяй стаіць Міністэрства інфармацыі — без яго санкцыі Euronews не адключылі б і зараз без санкцыі падключыць не могуць.

Прадстаўнік МТІС Максім Дубовік гэта катэгарычна абвяргае. Ці прысутнічае адміністрацыйны рэсурс у перамовах з беларусамі, не хоча абмяркоўваць і Юлія Сільверстава. А начальнік упраўлення электронных СМІ Уладзімір Ядранцаў сцвярджае, што гэта — не больш як узаемаадносіны двух суб’ектаў гаспадарання. Умешвацца ў якія ў Мінінфармацыі няма ніякіх паўнамоцтваў.
-50%
-25%
-25%
-50%
-60%
-50%
-15%
-20%
-20%