Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  2. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  3. Референдум в Кыргызстане: страна становится президентской республикой
  4. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  5. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  6. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  7. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  8. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  9. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  10. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  11. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  12. 10 лет после теракта, заявления Макея и автобус с белорусами, который не пустили в Украину, — все за выходные
  13. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  14. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  15. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  16. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  17. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  18. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  19. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  20. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  21. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  22. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  23. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, «Шахтер» на 4 очка оторвался от преследователей
  24. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  25. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  26. «Хочу домой, кофе, лосося и котов пообнимать». После 15 суток вышли те, кого задержали 27 марта
  27. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  28. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  29. В 5 месяцев Соню парализовало, в 18 — она чемпионка, модель и едет от Беларуси на конкурс красоты
  30. Владимир Макей: «Сегодня никто не спорит, что Александр Лукашенко выиграл выборы»


Алена СПАСЮК,

Беларускую мову ў якасці размоўнай выкарыстоўваюць 23% насельніцтва Беларусі. Большасць жа жыхароў краіны гаворыць на трасянцы.

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца сёння, Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што падчас перапісу 2009 года беларускую мову назвалі роднай 60% жыхароў краіны (5 мільёнаў 58 тысяч чалавек). Аднак дома на ёй размаўляюць толькі 30% насельніцтва.

Разам з тым, як паказаў перапіс, большая частка насельніцтва Беларусі (70%) аддаюць перавагу зносінам на рускай мове — на ёй размаўляюць 96% рускіх, 88% украінцаў, 70% беларусаў і 51% палякаў, якія жывуць у Беларусі.

Беларускую мову ў якасці размоўнай выкарыстоўваюць 23% насельніцтва. Толькі 26% беларусаў размаўляюць дома па-беларуску, затое ў якасці размоўнай яе выкарыстоўваюць 41% "беларускіх" палякаў.

Лінгвістычныя характарыстыкі жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі адрозніваюцца, адзначаюць у Белстаце. Так, напрыклад, у Мінскай вобласці каля 70% насельніцтва ў якасці роднай мовы назвалі беларускую, у той час як у самім Мінску — толькі 35% насельніцтва, а размаўляюць на ёй толькі 6% жыхароў сталіцы. У астатніх рэгіёнах роднай мовай беларускую лічаць крыху больш за 50% жыхароў.

Паводле статыстыкі, у 2011/12 навучальным годзе ў групах устаноў дашкольнай адукацыі выхавацелі размаўляюць на беларускай мове больш чым з 45 тысячамі дашкольнікаў. Аднак гэта складае толькі 12% дзяцей, якія наведваюць садкі. У дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі на беларускай мове вывучаюць усе прадметы прыкладна 164 тысячы вучняў (18% ад колькасці ўсіх школьнікаў).

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на пачатак навучальнага года на рускай і беларускай мовах вучыліся 23 тысячы навучэнцаў (14% ад агульнай колькасці), на беларускай мове — 1,6 тысячы (каля 1%). Ва ўстановах вышэйшай адукацыі гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 164,2 тысячы (37% усіх студэнтаў) і 4,2 тысячы (0,9%) студэнтаў.

Алег Трусаў Старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Алег Трусаў гаворыць, што кожны беларус можа паспрыяць адраджэнню роднай мовы, калі будзе карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцці.

Што да статыстыкі, то Трусаў не ўпэўнены, што гэтыя афіціыйныя лічбы адлюстроўваюць рэальную моўную сітуацыю ў краіне: "Большасць нашых людзей размаўляе на трасянцы. Калі яна ў іх разуменні больш падобная на рускую мову, яны і кажуць, што гавораць на рускай. На літаратурнай рускай мове размаўляе ў Беларусі не больш за 5% людзей".

Але што ж добрага ў тым, што большасць насельніцтва Беларусі размаўляе на трасянцы? Трусаў лічыць, што, з аднаго боку, гэта сапраўды не вельмі добра. Але з іншага — калі забудзецца і трасянка, тады "нам поўны канец і смерць". "Маючы трасянку, кола нашай пагібелі мы можам павярнуць у бок нашага адраджэння, — даводзіць старшыня ТБМ. — Дарэчы, пытанне трасянкі — сусветная праблема ў часы глабалізацыі. Не мы адны такія з моўнай праблемай. Ёсць у Еўропе народы, у якіх з роднай мовай нашмат горш: гэта шатландцы, ірландцы, валійцы, мовы якіх ужо фактычна страчаныя".

Алег Трусаў падкрэслівае: як бы там ні было, на беларускай мове выдаецца літаратура, у тым ліку недзяржаўнымі выдавецтвамі. Каб пашырыць ужытак мовы ў грамадскім жыцці, Таварыства беларускай мовы вядзе актыўную перапіску з уладамі. Цяпер з унясеннем зменаў у закон "Аб зваротах грамадзян" чыноўнік павінен даваць адказ на зварот грамадзян на той мове, на якой да яго звяртаюцца: "Я яшчэ раз хачу запрасіць усіх грамадзян Беларусі звяртацца да ўладаў на беларускай мове і патрабаваць адказаў на ёй жа. Такім чынам, колькасць носьбітаў з аднаго і другога боку рэзка павялічыцца. Увогуле ж гэты закон будзе працаваць толькі ў выпадку грамадскага кантроля і дзейснай яго падтрымкі з боку грамадскасці".

Што да сферы адукацыі, дык Трусаў лічыць: ва ўніверсітэтах многае залежыць менавіта ад стаўлення да мовы студэнта. Калі студэнты будуць зацікаўленыя ў адукацыі па-беларуску, ім яе забяспечаць: "Разумееце, не прыедзе Пуцін, каб дапамагчы нам ствараць беларускамоўныя навучальныя ўстановы. Самім трэба клапаціцца пра адукацыю на роднай мове. Зараз на гістрычным факультэце БДУ ёсць рускамоўныя і беларускамоўныя курсы. Была нават група стаматолагаў, якія навучаліся на беларускай мове".

Па-беларуску выкладаюць і вышэйшую матэматыку, і медыцыну: "Я выкладаю 11 дысцыплін на беларускай мове. Вучыліся ў мяне кітайцы на беларускай. Я з імі дамовіўся, растлумачыў, што наша мова блізкая да кітайскай, - бо ж у беларускай таксама ёсць гукі "дз", "дж". Вымаўляць кітайцам беларускае слова значна прасцей, чым рускае".

Застаецца пытанне — дзе ж узяць такіх студэнтаў сярод беларусаў, якія ў наш прагматычны час, у атмасферы незапатрабаванасці беларускай мовы ў грамадскім жыцці, будуць імкнуцца атрымліваць на ёй адукацыю, самі сабе ствараючы складанасці ў будучыні?
 
Алег Трусаў кажа, што выйсце толькі адно: трэба выхоўваць моладзь і прапагандаваць мову. "Самая вялікая праблема ў школе — гэта настаўнікі беларускай мовы, якія вядуць урокі на беларускай мове, а пасля іх размаўляюць на рускай. Усё ж такі, калі ты выкладаеш мову, а на ёй не размаўляеш, то лепш ідзі прадаваць бананы. Такія людзі робяць большае злачынства ў адносінах да мовы, чым любы службоўца. Пры тым, што сярод настаўнікаў беларускай мовы шмат рупліўцаў на ніве беларушчыны, многія з іх застаюцца нашай ахілесавай пятой".

Аляксандр Лукашанец Дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец 16 лютага на пасяджэнні круглага стала выказаў думку, што для таго, каб мова заняла належнае месца ў грамадстве, трэба перадусім строга выконваць заканадаўства і нарматыўныя акты, якія тычацца моўнай сферы, павышаць моўную кампетэнцыю грамадства, папулярызаваць беларускую мову, ствараць ёй станоўчы імідж.

"Сёння мову павінны прапагандаваць людзі паспяховыя, аўтарытэтныя, паважаныя і прыгожыя,— упэўнены Лукашанец. — Калі мы будзем чуць нашу мову ад такіх прадстаўнікоў грамадства, і іншыя пачнуць больш ахвотна ёю карыстацца. <…> І апошняе — сёння беларуская мова павінна стаць фактарам кансалідацыі нашага грамадства, а не фактарам канфрантацыі".

Дырэктар акадэмічнага інстытута адзначыў, што беларуская — гэта высокаразвітая літаратурная мова, якая можа паспяхова абслугоўваць усе патрэбы жыцця сучаснага грамадства. Наша мова развіваецца ў рэчышчы тых агульных тэндэнцый, якія вызначаюць сучаснае развіццё ўсіх славянскіх моў, у кантэксце сусветнага моўнага працэсу.

Нягледзячы на праблемы выкарыстання ў большасці афіцыйных сфер ужытку, беларуская мова сёння пранікае ў тыя сферы, у якіх яе раней не было, у першую чаргу ў сферу інтэрнэт-камунікацый і канфесійнае асяроддзе. А гэта значыць, што беларуская мова становіцца усё больш запатрабаванай і назіраецца тэндэнцыя да пашырэння сфер яе ўжытку. 
-20%
-40%
-10%
-21%
-30%
-18%
-15%
-21%
-20%
-21%