Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У Мінску мінулай раніцай па тэлефоне "02" пазваніў невядомы і паведаміў, што ў СШ нумар 175 па вуліцы Лесі Украінкі закладзена выбуховае ўстройства. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС, у ходзе праведзенага комплексу мерапрыемстваў устройства не выяўлена.

Аб мініраванні гэтай школы ў кастрычніку невядомы тройчы званіў у міліцыю. Цяпер супрацоўнікам Цэнтральнага РУУС пашанцавала: зламысніка затрымалі. Ім аказаўся 12-гадовы вучань 6-га класа гэтай школы. У ходзе папярэдняга следства ўстаноўлена, што ранейшыя паведамленні аб мініраванні школы 5, 9 і 12 кастрычніка таксама былі зроблены ім.

У ГУУС таксама паведамілі, што малалетні хуліган за год вучобы ў сталічнай школе (у Мінск ён нядаўна пераехаў з маці і братам) учыніў шэраг іншых злачынстваў: згвалтаванне, тры кватэрныя крадзяжы, збіванне аднакласнікаў. Аднак усякі раз, улічваючы ўзрост, яго да адказнасці не прыцягвалі. Цяпер будуць прыняты больш жорсткія меры. Магчыма, малалетні злачынец паедзе прадаўжаць вучобу ў магілёўскую спецшколу.