Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-групе ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, старшы дзяржаўны інспектар Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці і старшы дзяржаўны інспектар гэтага ж міністэрства па Цэнтральнаму раёну горада Магілёва вымагалі ў мясцовага прыватнага прадпрымальніка буйную суму за змяншэнне штрафных санкцый. Старгаваліся на 2500 долараў ЗША. Пры атрыманні гэтай сумы іх і затрымалі.

Пракуратура вобласці ўзбудзіла крымінальную справу і вядзецца следства. Былыя падатковыя інспектары змешчаны ў следчы ізалятар. Як растлумачылі ў прэс-групе КДБ, за атрыманне хабару затрыманым па артыкулу 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца пакаранне - пазбаўленне волі тэрмінам ад 6 да 10 гадоў.
0058648