Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Першай свабоднай культурна-турыстычнай зонай у Беларусі можа стаць Нясвіжска-Мірская. Аб рабоце над яе стварэннем расказаў на сустрэчы з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры 17 кастрычніка міністр культуры Леанід Гуляка.

Паводле яго слоў, у бюджэце краіны на 2004 год на аднаўленне Нясвіжскага замка прадугледжана 5 мільярдаў рублёў, а на завяршэнне рэканструкцыі Нясвіжскай ратушы - 1 мільярд рублёў. Прадоўжацца работы і па аднаўленню Мірскага замка.

У стварэнні свабоднай культурна-турыстычнай зоны прымуць удзел органы мясцовай выканаўчай улады, міністэрствы культуры, спорту і турызму, адзначыў Леанід Гуляка. Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, ці будуць вернуты ў Нясвіж гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія маюць адносіны да роду Радзівілаў, міністр паведаміў, што цяпер над вырашэннем гэтай праблемы працуе сумесная беларуска-польская камісія па культурнай спадчыне. Займаюцца гэтым пытаннем і беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы за мяжой.