Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Патрыятычнае выхаванне маладога пакалення - задача кожнага музея. Такая аднадушная думка музейных работнікаў, што прагучала 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна адбылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры, дырэктараў і супрацоўнікаў беларускіх музеяў, настаўнікаў і журналістаў рэспубліканскіх СМІ.

Месца правядзення сустрэчы было выбрана не выпадкова. У музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры цяпер экспануецца выстаўка, падрыхтаваная яго спецыялістамі сумесна з калегамі з Нацыянальнага мастацкага і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Яна прысвечана падзеям тых вогненных гадоў і расказвае аб жыцці і творчасці артыстаў, музычных і тэатральных калектываў у гады ваеннага ліхалецця.

Музейныя работнікі склікалі прэс-канферэнцыю для таго, каб праінфармаваць грамадскасць рэспублікі, перш за ўсё, педагогаў, якія працуюць з дзецьмі ў школах, аб магчымасцях гэтых устаноў культуры ў адукацыйным, эстэтычным і патрыятычным выхаванні маладога пакалення. Як адзначыла дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі Зінаіда Кучар, цяпер у музеяў з'явіліся сур'ёзныя канкурэнты: камп'ютэрныя клубы, маладзёжныя дыскатэкі. І таму мы павінны працаваць са школамі ў больш цесным кантакце па патрыятычнаму выхаванню моладзі, пераканана Зінаіда Кучар.