Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Аб'ём экспарту Рэспублікі Беларусь за 8 месяцаў 2003 года склаў у фактычных лічбах 6 мільярдаў 414,9 мільёна доларов, што на 25,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Як паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве статыстыкі і аналізу, асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі застаецца Расійская Федэрацыя. У гэту краіну адпраўлена тавараў на 3 мільярды 29,3 мільёна долараў. Сярод краін далёкага замежжа найбольш актыўны гандаль вёўся з Вялікабрытаніяй, дзе прададзена прадукцыі на 654,8 мільёна долараў. Аб'ём беларускага экспарту ў Нідэрланды склаў 313,1 мільёна долараў, у Германію - 293,9 мільёна долараў, у Польшчу - 291,5 мільёна долараў, у Латвію - 235 мільёнаў долараў, ва Украіну - 214,3 мільёна долараў. Апошнім часам дынамічна пачалі развівацца гандлёвыя сувязі з Бразіліяй, куды адпраўлена тавараў на 78,3 мільёна долараў. Экспарт у Кітай дасягнуў больш як 150 мільёнаў долараў.